15 лютага 2022 года адбыўся дыстанцыйны вебінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Баранавіцкага раёна. У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі. Перад удзельнікамі вебінара выступіў Строкач Аляксандр Пятровіч, загадчык сектара краязнаўства ДУА " Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства», які распавёў пра вынікі пашпартызацыі музеяў і арганізацыю дзейнасці музеяў устаноў адукацыі. Саўко Анастасія Андрэеўна, дырэктар УК "Баранавіцкі краязнаўчы музей", спынілася на арганізацыі экспазіцыі, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прыход Я. Т., загадчык аддзялення дадатковай адукацыі, распавёў пра вынікі ўдзелу музеяў у краязнаўчых конкурсах і акцыях. Усе ўдзельнікі засталіся задаволеныя атрыманай інфармацыяй і канструктыўным дыялогам.

