Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Гістарычная даведка

У 1960 годзе ў г.п. Гарадзішча на вуліцы 17 верасня дом 21, у будынку былой раённай паліклінікі адкрыўся першы раённы Дом піянераў і школьнікаў. У невялікім драўляным будынку размяшчалася некалькі кабінетаў. Дзеці і бацькі з цікавасцю наведвалі заняткі гурткоў і розныя мерапрыемствы.
У 1971 годзе раённы Дом піянераў і школьнікаў пераехаў у невялікі будынак райваенкамата на вуліцы Міцкевіча дом 22. Будынак быў  больш прасторны. У Доме піянераў працавала 9 гурткоў розных напрамкаў, праходзіла вучоба старэйшых піянерскіх важатых.
Ішоў час. З'явіліся новыя патрабаванні да дзейнасці раённага Дома піянераў і школьнікаў. І ў 1993 годзе ён атрымаў назву Цэнтр працы з дзецьмі і школьнікамі.
У 1994 годзе Цэнтр працы з дзецьмі і школьнікамі, пры падтрымцы кіраўнікоў і гурткоўцаў, пераехаў у вялікі двухпавярховы будынак былога дзіцячага садка па адрасе вуліца Вежнаўца, дом 73.
З 1 снежня 1998 года Цэнтр працы з дзецьмі і школьнікамі атрымаў назву Цэнтр пазашкольнай працы.
З 1 верасня 2012 года - дзяржаўная ўстанова адукацыі "Цэнтр дадатковай адукацыі Баранавіцкага раёна", а з 1 верасня 2013 года - Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна".
На сённяшні дзень дзейнасць педагагічнага калектыву ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна" накіравана на стварэнне ўмоў для свабоднага выбару навучэнцамі адукацыйнай вобласці, профілю праграмы дадатковай адукацыі і часу яе асваення. З гэтай мэтай арганізавана дзейнасць сеткі аб'яднанняў па інтарэсах Цэнтра на базе ўстаноў адукацыі і культуры Баранавіцкага раёна, у тым ліку на базе ДУА "Маўчадская санаторная школа-інтэрнат", ДУА "Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча", ДУСА "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Баранавіцкага раёна".

Раздзелы сайта