Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.03.23

О проведении республиканской акции "Я гэты край Радзімаю заву" в учреждениях образования Барановичского района

Аб правядзенні раённага этапу рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

 

На падставе загаду галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ад 20.02.2023 № 125 «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» ва ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці»

ЗАГАДВАЮ:

1. Правесці ў 2023 годзе раённы этап конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей – акцыя).

2. Зацвердзіць умовы правядзення раённага этапу конкурсаў акцыі і склад аргкамітэту згодна з дадаткамі 1, 2.

3. Кіраўнікам устаноў адукацыі:

3.1. прыняць ўдзел у раённым этапе конкурсаў;

3.2. арганізаваць і правесці ўнутрышкольны этап конкурсаў акцыі згодна з умовамі правядзення раённага этапу;

3.3. накіраваць работы пераможцаў унутрышкольнага этапу для ўдзелу ў раённым этапе ў вызначаныя ўмовамі правядзення тэрміны;

3.4. садзейнічаць стварэнню неабходных умоў для ўдзелу навучэнцаў і педагогаў у конкурсах акцыі.

4. Адказнасць за арганізацыю і правядзенне раённага этапу конкурсаў акцыі ўскласці на аргкамітэт (Корзун К.К.).

5. Каардынацыю, метадычнае забеспячэнне раённага этапу конкурсаў акцыі і ўдзел у абласным этапе ўскласці на ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна»         (Шлеведа Т.В.)

6. Кантрольвыканання загадуўскласці на намесніканачальніка аддзелапа адукацыіВаляк В.У.

 

 

Дадатак 1

                                                           ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                           Загад начальніка аддзела па адукацыі

                                                           Баранавіцкага райвыканкама                              

   

УМОВЫ

правядзення раённага этапу конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

 

УМОВЫ

правядзення рэспубліканскай акцыі

«Я гэты край Радзімаю заву»

ва ўстановах адукацыі

Брэсцкай вобласці

1. Агульныя палажэнні.

1.1. Дадзеныя ўмовы вызначаюць парадак правядзення раённага этапу конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей - акцыя) ва ўстановах адукацыі Баранавіцкага раёна ў 2023 годзе.

1.2. З мэтай з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2023 годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»:

рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня – геалогія»;

рэспубліканскі конкурс «Гонар краю майго»;

рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка»;

рэспубліканскі конкурс «Дорогами мира и созидания».

1.3. Арганізатарам правядзення мерапрыемстваў акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Баларусь. Арганізатарам правядзення раённага этапу конкурсаў акцыі (акрамя рэспубліканскага геалагічнага конкурсу) з’яўляецца аддзел па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама. Каардынацыю і метадычнае забеспячэнне правядзення раённага этапу конкурсаў ажыццяўляе ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна».1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2020 год, загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2019 года № 202 «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей – Акцыя) з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2020 годзе ў рамках Акцыі праводзяцца:

1.4. Для правядзення конкурсаў акцыі на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсаў акцыі;

даводзіць інфармацыю аб конкурсах акцыі да ведама ўстаноў адукацыі;

вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсаў акцыі, якія прадугледжваюць вызначэнне пераможцаў
і прызёраў;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсаў акцыі
і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсаў акцыі;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсаў акцыі
ў сродках масавай інфармацыі.

У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самакіравання ўстаноў адукацыі і інш.

1.5.    Удзельнікі конкурсаў акцыі.

У конкурсах раённага этапу акцыі прымаюць удзел асобныя навучэнцы і калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі Баранавіцкага раёна пад кіраўніцтвам педагагічных работнікаў.

1.6. Удзельнікі мерапрыемстваў акцыі – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей (акрамя пунктаў 2.1. і 2.4.).

2. Асаблівасці правядзення мерапрыемстваў акцыі.

2.1. Канферэнцыя «Мая будучыня – геалогія» (далей – канферэнцыя)праводзіцца з лютага па сакавік 2023 года.

2.1.1. Мэты і задачы канферэнцыі.

Канферэнцыя праводзіцца з мэтай павышэння прыродазнаўчага адукацыйнага ўзроўню навучэнцаў, фарміравання беражлівых адносін
да прыроднай спадчыны роднага краю праз далучэнне да геалагічнага даследавання малой радзімы.

Задачы:

далучэнне навучэнцаў да геалагічных даследаванняў роднага краю, папаўненне і паглыбленне «геалагічных ведаў» у навучэнцаў;

папулярызацыя геалагічных даследаванняў навучэнцамі сваёй малой радзімы;

матываванне навучэнцаў да паглыбленнага вывучэння геалогіі, садзейнічанне іх прафесійнаму самавызначэнню;

прыцягненне ўвагі навукоўцаў да першасных навуковых матэрыялаў навучэнцаў па выніках рэгіянальных геалагічных даследаванняў, садзейнічанне развіццю геалагічнай навукі;

засяроджванне ўвагі навучэнцаў на экалагічным стане мясцовасці, далучэнне да экалагічнай культуры і беражлівых адносін да прыроднай спадчыны краю.

2.1.2. Удзельнікамі канферэнцыі з’яўляюцца асобныя навучэнцы (індывідуальна) устаноў адукацыі ва ўзросце 13 – 17 гадоў.

2.1.3. Для ўдзелу ў канферэнцыі дасылаюцца праекты навучэнцаў
па даследаванні геалагічных асаблівасцей малой радзімы па накірунках:

«Геалагічная спадчына малой радзімы»– геалагічнае развіццё тэрыторыі, геалагічныя аб’екты (мінеральна-сыравінны патэнцыял малой радзімы, мінералы і горныя пароды, карысныя выкапні, прамысловыя і непрамысловых радовішчы; рэсурсы падземных вод; геалагічнае картаграфаванне і г.д.);

«Ахова і рацыянальнае выкарыстанне прыроднай спадчыны краю» – экалагічны стан мясцовасці (змены геалагічнага асяроддзя пад уплывам гаспадарчай дзейнасці чалавека; праблемы аховы геалагічнай спадчыны).

2.1.4. Даследчыя праекты навучэнцаў павінны быць выкананы
на мясцовым матэрыяле і ўключаць асабісты (індывідуальны) вопыт даследаванняў, або атрыманы пры даследаванні ў калектыве навучэнцаў.

Даследчая работа павінна прытрымлівацца наступнай структуры:

тытульны ліст (п. 3);

змест (змяшчае назву структурных частак работы з указаннем нумарацыі адпаведных старонак арабскімі лічбамі);

уводзіны (абгрунтоўваецца актуальнасць і навізна выбранай тэмы, мэта і змест пастаўленных задач, фармулюецца аб’ект і прадмет даследавання, указваецца метад (метады) даследавання, аналізуецца існуючая літаратура па вызначанай тэме);

асноўная частка (апісанне і аргументаваны аналіз асноўных разгледжаных фактаў са спасылкай на крыніцы, высновы);

заключэнне (асноўныя вынікі, іх значэнне, прапановы па магчымым практычным выкарыстанні вынікаў даследавання);

спіс выкарыстанай літаратуры і інфармацыйныя рэсурсы (уносяцца ўсе крыніцы, якія былі выкарыстаны аўтарам работы);

дадатак (размяшчаецца дапаможны матэрыял для больш поўнага раскрыцця зместу і вынікаў даследавання).

У тэксце работы размяшчаюцца спасылкі на літаратуру і дадаткі.

Да тэкста даследчай работы неабходна прыкласці тэзісы (не болей 4 старонак), у якіх адлюстроўваецца актуальнасць тэмы, мэта і задачы, вынікі даследавання (з канкрэтнымі прыкладамі).

Тэзісы афармляюцца ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі: фармат Microsoft Word; палі – левае 30 мм, правае 10 мм, верхняе 20 мм, ніжняе  20 мм; шрыфт – Times New Roman; памер шрыфта – 14 пт (звычайны), міжрадковы інтэрвал – адзінарны; выраўноўванне па шырыні; абзацны водступ 1,25 см. Рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі адзін тып двукоссяў («»), адрозніваць злучок (-) і працяжнік (–). Назва даклада: шрыфт паўтлусты, 14 рt, выраўноўванне па цэнтру. Прозвішча, імя дакладчыка (без скарачэнняў), клас/група, назва ўстановы адукацыі, раён, вобласць.

Журы папярэдне (завочна) ацэньвае праекты і адбірае ўдзельнікаў канферэнцыі па наступных крытэрыях:

актуальнасць даследавання;

тэарэтычная і практычная значнасць работы;

раскрыццё тэмы.

Крытэрыі ацэнкі праектаў на канферэнцыі:

якасць даклада (паўната, лагічнасць прадстаўлення работы, аргументаванасць, мультымедыйнае суправаджэнне);

адказы на пытанні (паўната, аргументаванасць, ступень валодання інфармацыяй у абранай тэме).

2.1.5. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 27 лютага 2023 г. запоўніць заяўку на ўдзел, якая размешчана на платформе «Патриот.by» (https://patriot.rcek.by/) у афішы мерапрыемства. Заяўка ўключае прадстаўленне кантактных дадзеных удзельніка канферэнцыі, а таксама матэрыялаў і тэзісаў даследчай работы.

Правядзенне канферэнцыі запланавана на перыяд вясенніх канікул. Тэлефон для даведак: 80173200633 (Рэспубліканскі цэнтр, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання).

2.2. Конкурс «Гонар краю майго» (далей – конкурс)праводзіццаз лютага па кастрычнік 2023 года.

2.2.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу.

Мэтай конкурсу з’яўляецца фарміраванне ў навучэнскай моладзі патрыятычных каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў і адказнасці за захаванне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны краю.

Асноўныя задачы конкурсу:

далучэнне навучэнцаў да гістарычных, культурных, сацыяльных, эканамічных, прыродных каштоўнасцей малой радзімы;

абуджэнне зацікаўленнасці ў навучэнцаў да жыцця і дзейнасці славутых землякоў, да астаўленай імі «спадчыны»;

папулярызацыя адметнасцей малой радзімы, павышэнне
яе турыстычнай прывабнасці;

умацаванне сувязі паміж пакаленнямі праз далучэнне навучэнцаў
да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны суайчыннікаў;

пашырэнне пазнавальных магчымасцей навучэнцаў, паглыбленне
іх інтэлектуальнага патэнцыялу.

2.2.2. Удзельнікі конкурсу вылучаюць і даследуюць гістарычныя, культурныя, сацыяльныя, эканамічныя, прыродныя каштоўнасці малой радзімы (уключаючы выбітных асоб краю) – «спадчыну», астаўленную землякамі ў розных сферах дзейнасці і ў розныя гістарычныя перыяды і вартыя таго, каб выклікаць гонар і павагу ў сучаснікаў.

2.2.3. У рамках падрыхтоўкі для ўдзелу ў конкурсе навучэнцы праводзяць:

збор інфармацыі аб адметнасцях малой радзімы (з выкарыстаннем даведачнай, навуковай літаратуры, архіўных дадзеных, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў і інш.);

апытанне мясцовых жыхароў (пры неабходнасці);

даследаванне і аналіз сабранага матэрыялу;

афармленне справаздачнага матэрыялу па выніках даследавання;

культурна-асветніцкія мерапрыемствы, папулярызацыйную дзейнасць праз сродкі масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсы і г.д.

2.2.4. На раённы тур конкурсу прадстаўляецца справаздачны матэрыял, які змяшчае:

аналітычна-даведачную інфармацыю аб аб’екце «гонару» (прадстаўляецца толькі адзін аб’ект) удзельнікаў конкурсу ў дачыненні
да малой радзімы. Інфармацыя павінна змяшчаць апрацаваны матэрыял з розных крыніц (даведачная, навуковая літаратура, архіўныя дадзеныя, інтэрнэт-рэсурсы і інш.), які дазваляе атрымаць поўнае ўяўленне
аб выбраным аб’екце і пацвердзіць яго ўнікальнасць, культурную
і (ці) гістарычную вартасть (не болей 5 старонак);

матэрыял, які пацвярджае правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў і папулярызацыйную дзейнасць;

рэкламную брашуру, з адлюстраваннем асаблівасцей вызначаных аб’ектаў (адвольная рэалізацыя творчых задумаў у падборцы інфармацыі і афармленні).

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

змястоўнасць і аналітычны падыход;

культурна-асветніцкая дзейнасць (праведзеныя мерапрыемствы);

папулярызацыйная дзейнасць (інфармацыйная старонка на сайце ўстановы адукацыі, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі і г.д.).

мастацкая прывабнасць, магчымасць выкарыстання рэкламнай брашуры для папулярызацыі адметнацей малой радзімы.

2.2.5. На выніковым туры конкурсу ўдзельнікі ў выглядзе прэзентацыі прадстаўляюць сваю работу (да 7 хвілін).

Асноўныя крытэрыі ацэнкі прадстаўлення-прэзентацыі:

уменне выклікаць зацікаўленасць аб’ектам;

выкарыстанне рэкламнай брашуры;

займальнасць, крэатыўнасць, культура мовы.

2.2.7. Конкурсныя матэрыялы на раённы этап конкурсу дасылаюцца да 1 верасня 2023  г. на на электронную пошту ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна» cdo@bar-roo-edu.brest.by

2.3. Конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка» (далей – конкурс) праводзіцца з лютага па снежань 2023 года.

2.3.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу.

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання патрыятычных пачуццяў у  навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай,  прыроднай спадчыне і эканамічным развіцці роднага краю;

развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і іх творчых
здольнасцей;

удасканаленне сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, развіццё адукацыйнага турызму.

2.3.2. Парадак правядзення конкурсу.

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноўагульнай сярэдняй адукацыі ў двух катэгорыях: 1-4 класы, 5-11 класы.

Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў непаўналетняга) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка (далей – Дзённік), у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.

Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/Турысцка-экскурсійная работа).

2.3.3. Конкурсная работа складаецца з Дзённіка і творчай работы «З алоўкам у вандроўку».

Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў:

колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы
(ад 1 да 5);

паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі
навучэнцы);

выкананыя заданні (для навучэнцаў II і III ступеняў адукацыі, якія
размешчаны ў канцы Дзённіка);

адзнакі аб наведванні экскурсійных аб’ектаў;

спасылкі на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены
на фоне аб’ектаў наведвання і мець подпіс: дата, назва аб’ектаў, мясцовасць);

запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разварот
Дзённіка «Для заметок/Мои впечатления»).

Таксама будзе ацэньвацца афармленне, адсутнасць граматычных памылак і акуратнасць запаўнення Дзённіка.

Творчая работа «З алоўкам у вандроўку» (далей – творчая работа) –гэта матэрыял інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі. Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).

Памер тэксту не павінен перавышаць 6000 знакаў (з прабеламі, шрыфт TimesNewRoman 14 пт, міжрадковы інтэрвал – 1,5). Матэрыял павінен мець тытульную старонку (п. 3). Да матэрыялу, напісанага
на рускай мове, уключаць тытульную старонку на беларускай мове.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі творчай работы:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

змястоўнасць (адпаведнасць зместу назве матэрыялу, арыгінальнасць задумы);

адлюстраванне ў матэрыяле аўтарскай пазіцыі (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);

адпаведнасць жанру (нататкі);

граматнасць.

Вынікі конкурсу падводзяцца па суме балаў ацэнкі Дзённіка і творчай работы.

2.3.4. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап да 20 кастрычніка 2023  г. у ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна».

2.4. Конкурс «Дорогами мира и созидания» (далей – конкурс) праводзіцца з лютага па лістапад 2023 года.

2.4.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу.

Конкурс праводзіцца з мэтай духоўнага ўзбагачэння навучэнцаў праз далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, выхавання культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

развіццё масавага дзіцячага турызму праз далучэнне навучэнцаў
да актыўнай турысцкай дзейнасці;

удасканаленне сістэмы турысцка-краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі;

развіццё адукацыйнага турызму;

пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай
і  прыроднай спадчыне роднага краю;

стымуляванне працэсаў самапазнання і самаўдасканалення навучэнцаў;

развіццё камунікатыўных здольнасцей навучэнцаў;

замацаванне практычных навыкаў здаровага ладу жыцця.

2.4.2. Парадак правядзення конкурсу.

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзросце з 6 да 14 гадоў уключна.

Навучэнцы ў складзе турысцкіх груп (пад кіраўніцтвам педагога ўстановы адукацыі) распрацоўваюць маршрут шматдзённага паходу
(не менш адной ночы ў палатках) па Беларусі і праходзяць яго актыўным спосабам перамяшчэння – пешшу/на роварах (веласіпед)/
на лыжах/з выкарыстаннем плаўсродкаў (байдарка, каяк, катамаран і г.д.).

Пад турысцкім паходам разумеецца актыўнае праходжанне групай турыстаў загадзя спланаванага маршруту ў прыродным асяроддзі з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў (ровар, лыжы, плаўсродкі і г.д.)
або без з пэўнымі адукацыйнымі, аздараўленчымі, спартыўнымі, даследчымі і іншымі мэтамі.

Конкурсная работа складаецца з творчай справаздачы па адной з намінацый:

«Пешаходныя паходы з навучэнцамі»;

«Водныя паходы з навучэнцамі»;

«Веласіпедныя паходы з навучэнцамі»;

«Сямейныя пешаходныя паходы»;

«Сямейныя водныя паходы»;

«Сямейныя веласіпедныя паходы».

Творчая работа павінна змяшчаць звесткі аб адным канкрэтным турысцкім паходзе, праведзеным у 2023 годзе.

Склад турысцкай групы – не менш за 6 чалавек, для сямейных паходаў – не менш за 1 сям’ю, што павінна пацвярджацца фотаздымкамі.

Справаздача аб турысцкім паходзе павінна мець наступны змест:

тытульная старонка згодна (п. 3), дапоўненая ніткай маршруту і працягласцю маршруту;

уступ – мэта і задачы паходу, склад групы з указаннем узросту ўдзельнікаў, месца навучання/працы (пасада);

асноўная частка – апісанне паходу ў інфармацыйна-публіцыстычным жанры (апісанне канкрэтных дзеянняў у храналагічным парадку,
якія адбыліся падчас паходу, найбольш цікавыя, яркія моманты паходу, фотаздымкі або спасылкі на фотаздымкі на фоне аб’ектаў з подпісам: даты, назва аб’ектаў, мясцовасці);

заключэнне (уражанні, якія засталіся пасля паходу, рэкамендацыі наступным падарожнікам, папулярызацыйная дзейнасць).

2.4.3. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць патрабаванням конкурсу;

змястоўнасць (адпаведнасць зместу назве матэрыялу і ўзросту аўтара (-аў) работы);

арыгінальнасць падачы матэрыялу;

эмацыйнае ўздзеянне.

2.4.4. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап                 да 1 кастрычніка 2023  г. у ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна».

3. Афармленне конкурсных работ.

Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, намінацыі (калі прысутнічае) інфармацыі аб аўтару работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

Не прымаюцца да ўдзелу:

1. работы, аформленыя не належным чынам (афармленне тытульнага ліста альбо заяўкі без указання поўных кантактных дадзеных аўтара і кіраўніка; рэфератыўныя работы, а таксама работы, выкананыя ў чорна-белым афармленні).

2. Аўтары, удзельнікі мерапрыемстваў, даюць згоду арганізатарам адпаведных этапаў правядзення мерапрыемстваў на публікацыю сваіх работ у друкаваных і (ці) электронных выданнях, публічную дэманстрацыю на сайтах арганізатараў, некамерцыйнае выкарыстанне матэрыялаў з мэтай папулярызацыі акцыі (з захаваннем аўтарскіх правоў), а таксама згоду на праўку і скарачэнні (пры неабходнасці) тэкставых матэрыялаў з захаваннем аўтарскай пазіцыі.

У выпадку прадастаўлення непоўных даведачных і кантактных даных аб рабоце (недакладная інфармацыя аб намінацыях, альбо яе адсутнасць, няпоўныя даныя аб аўтарах і кіраўніках працы, прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю, пасада кіраўніка праекта) працы не прымаюцца і не разглядаюцца.

5. Падвядзенне вынікаў конкурсаў акцыі.

Пераможцы і прызёры конкурсаў акцыі вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага конкурсу.

Пераможцы і прызёры раённага этапа конкурсаў акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама.

5. Фінансаванне конкурсаў акцыі ажыццяўляецца:

на першым, другім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюццана цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;

на чацвёртым (заключным) этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Камандзіровачныя выдаткі педагогам і праезд удзельнікаў мерапрыемстваў заключнага этапу адпаведнага конкурсу акцыі ажыццяўляецца за кошт накіроўваючай арганізацыі.

                                                                                               Дадатак 2

                                                           ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                           Загад начальніка аддзела па адукацыі

                                                           Баранавіцкага райвыканкама                            

                                             

СКЛАД

арганізацыйнага камітэту па правядзенні

раённага этапу рэспубліканскай акцыі

«Я гэты край Радзімаю заву»

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пасада

Месца працы

Корзун Крысціна

Казіміраўна

Старшыня

Загадчык ДВМУ «Баранавіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет»

Берташ Марына Вікенцьеўна

Намеснік старшыні

Метадыст ДВМУ «Баранавіцкі раённывучэбна-метадычны кабінет»

Шлеведа Таццяна Віктараўна

Член аргкамітэта

Дырэктар ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна»

 

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта