Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.03.24

Умовы правядзення рэспубліканскай акцыі "Я гэты край Радзімаю заву"

 

УМОВЫ

правядзення раённага этапа рэспубліканскай акцыі

«Я гэты край Радзімаю заву»

ва ўстановах адукацыі Баранавіцкага раёна

1. Агульныя палажэнні

1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2024 год, планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2021-2025 гг., зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
ад 31 снежня 2020 г. № 312, з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2024 годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»:

рэспубліканскі конкурс «Праз мінулае ў сучаснасць»;

рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка».

1.2. Арганізатарам правядзення конкурсаў Акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне Акцыі ажыццяўляе Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – Рэспубліканскі цэнтр).

1.3. Конкурсы праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога, Мінскага гарадскога і рэспубліканскага падпарадкавання;

другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне; гарадскі;

трэці этап (адборачны) – абласны. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры другога этапу;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры трэцяга этапу, а таксама пераможцы і прызёры ўстаноў рэспубліканскага падпарадкавання.

1.4. Для правядзення конкурсаў Акцыі на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсаў Акцыі;

даводзіць інфармацыю аб конкурсах Акцыі да ведама ўстаноў адукацыі;

вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсаў Акцыі, якія прадугледжваюць вызначэнне пераможцаў і прызёраў;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсаў Акцыі і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсаў Акцыі;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсаў Акцыі ў сродках масавай інфармацыі.

У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самакіравання ўстаноў адукацыі і інш.

1.5. Для падвядзення вынікаў конкурсаў Акцыі на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:

праводзіць ацэнку конкурсных работ (у завочнай і вочнай (пры неабходнасці) формах);

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсаў Акцыі;

прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсаў Акцыі ў адпаведныя аргкамітэты.

1.6. Удзельнікі мерапрыемстваў Акцыі – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі; устаноў, якія забяспечваюць рэалізацыю адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

2. Асаблівасці правядзення мерапрыемстваў Акцыі

2.1. Рэспубліканскі конкурс «Праз мінулае ў сучаснасць»

2.1.1. Рэспубліканскі конкурс «Праз мінулае ў сучаснасць» праводзіццаз лютага па кастрычнік 2024 года.

2.21.2. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўнага ўзбагачэння праз пераемную сувязь пакаленняў, усведамлення навучэнцамі маральнай каштоўнасці асабістага дачынення да мінулага, сучаснасці і будучыні свайго краю.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

далучэнне моладзі да дзейнасці, накіраванай на даследаванне і папаўненне летапісу ўстановы адукацыі;

пашырэнне гісторыка-летапіснага кругагляду навучэнцаў;

адраджэнне і перайманне традыцый установы адукацыі;

умацаванне сувязяў паміж рознымі пакаленнямі навучэнцаў установы адукацыі;

матывацыя навучэнцаў да актыўнай стваральнай дзейнасці і адказнасці за свае ўчынкі;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў ‒ актыўных удзельнікаў конкурсу.

2.1.3. Парадак правядзення конкурсу

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца творчыя калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 13–18 гадоў.

2.1.4. Конкурс праводзіцца па намінацыях: «Летапіс устаноў агульнай сярэдняй адукацыі», «Летапіс устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі», «Летапіс устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі».

2.1.5. Удзельнікі конкурсу даследуюць гісторыю станаўлення і развіцця адукацыі на дадзенай тэрыторыі ў розныя гістарычныя перыяды; здабываюць, аналізуюць, сістэматызуюць і абагульняюць інфармацыю, атрыманую з розных інфармацыйных крыніц аб дадзенай установе адукацыі, яе настаўніках і адметных выпускніках; праводзяць культурна-асветніцкую работу па захаванні традыцый установы адукацыі і папулярызацыі дзейнасці яе настаўнікаў і выпускнікоў.

Пры стварэнні летапісу ўдзельнікі конкурсу прытрымліваюцца храналагічнага прынцыпу, асаблівую ўвагу надаюць зменам, якія адбываліся ва ўстанове адукацыі з цягам часу.

2.1.6. На конкурс прадстаўляецца летапіс установы адукацыі, які складаецца з наступных частак:

даследчага матэрыялу (не болей 3-х старонак) па гісторыі станаўлення і развіцця адукацыі на дадзенай тэрыторыі (ад першай згадкі да сённяшняга дня), з указаннем выкарыстаных гістарычных крыніц;

летапіснага матэрыялу, дзе прадстаўлены ў храналагічнай паслядоўнасці: найбольш адметныя старонкі гісторыі ўстановы адукацыі з прадстаўленнем пацвярджаючых фотаматэрыялаў, а таксама выявы (фотаздымак, малюнак, макет, план і г.д.) установы адукацыі ў розныя гады яе існавання; творчая дзейнасць і працоўны шлях славутых настаўнікаў і выпускнікоў, педагогаў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (дапаўняецца фотаздымкамі, фотадакументамі і г.д.); традыцыі, значныя дасягненні ўстановы адукацыі;

апісанне прадмета (-аў) (з фотавыявай), які прадстаўляе каштоўнасць для дадзенай установы адукацыі і адлюстроўвае важныя вехі гістарычнага развіцця ўстановы (можа знаходзіцца ў музеі, музейнай экспазіцыі, ці захоўвацца асобна);

матэрыял, які пацвярджае правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў па папулярызацыі і захаванні гісторыі ўстановы адукацыі.

Адначасова з папяровым варыянтам летапісу, прадстаўляецца яго электронная версія, якая цалкам дубліруе папяровы варыянт.

2.1.7. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць патрабаванням адносна структуры летапісу;

аналітычны падыход;

змястоўнасць матэрыялу;

храналалагічная паслядоўнасць;

культурна-асветніцкая і папулярызацыйная дзейнасць;

творчы падыход у афармленні;

культура мовы.

2.1.8. Конкурсныя матэрыялы прадастаўляюцца ў электроным і папяровым варыянце. Папяровыя варыянты прадастаўляюцца ў кабінет 603 (Корзун К.К.), заяўкі на ўдзел і электроныя спасылкі на электроную пошту cdo@bar-roo-edu.brest.byда 15 жніўня 2024 года.

Тэлефон для даведак: 44 68 10.

Электронныя варыянты работ прадастаўляюцца на конкурс у выглядзе файлаў, размешчаных на воблачным захаванні: інфармацыя павінна ўключаць назву намінацыі і ўстановы адукацыі, поўнае прозвішча і імя удзельнікаў; прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўнікоў праекта, кантактны тэлефон з прэфіксам).

2.2. Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка»(далей – конкурс) праводзіцца з лютага па снежань 2024 года.

2.2.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання патрыятызму ў навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыне роднага краю;

развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і іх творчых здольнасцей;

удасканаленне сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, развіццё адукацыйнага турызму.

2.2.2. Парадак правядзення конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзвюх катэгорыях: 14 класы, 511 класы.

Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў непаўналетняга) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка (далей – Дзённік), у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.

Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/Турысцка-экскурсійная работа).

2.2.3. Конкурсная работа складаецца з Дзённіка і творчай работы «З алоўкам у вандроўку».

Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў:

колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы (ад 2 да 5, у залежнасці ад узросту);

паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі навучэнцы);

выкананыя заданні (для навучэнцаў II і III ступеняў адукацыі, якія размешчаны ў канцы Дзённіка);

адзнакі (абавязкова) аб наведванні экскурсійных аб’ектаў;

qr-коды спасылкі на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены на фоне аб’ектаў маршруту і мець подпіс: дата, назва аб’ектаў, месца знаходжання);

запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разваротДзённіка «Для заметок/Мои впечатления»).

Таксама будзе ацэньвацца афармленне, акуратнасць запаўнення Дзённіка, культура мовы.

Творчая работа «З алоўкам у вандроўку» (далей – творчая работа) – гэта матэрыял інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі. Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).

На конкурс падаецца творчая работа напісаная ад рукі ўдзельнікам конкурсу.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць патрабаванням да конкурснага матэрыялу;

змястоўнасць (паўната раскрыцця, арыгінальнасць задумы);

аўтарскае прадстаўленне работы (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);

адпаведнасць жанру (нататкі);

культура мовы.

Вынікі конкурсу падводзяцца па суме балаў ацэнкі Дзённіка і творчай работы.

2.2.4.Конкурсныя матэрыялы ў электроным і папяровым варыянце. Папяровыя варыянты прадастаўляюцца ў кабінет 603 (Корзун К.К.), заяўкі на ўдзел і электроныя спасылкі на электроную пошту cdo@bar-roo-edu.brest.byда 15 кастрычніка 2024 года.

Тэлефон для даведак: 44 68 10.

Электронныя варыянты работ прадастаўляюцца на конкурс у выглядзе файлаў, размешчаных на воблачным захаванні:інфармацыя павінна уключаць назву намінацыі і ўстановы адукацыі, поўнае прозвішча і імя удзельнікаў; прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўнікоў праекта, кантактны тэлефон з прэфіксам).

3. Афармленне конкурсных работ

Конкурсныя работы павінны абавязкова прашыты, мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтару работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў. Да матэрыялу, напісанага на рускай мове, неабходна ўключаць тытульную старонку на беларускай мове.

Не прымаюцца да ўдзелу:

1. працы, накіраваныя на паштовыя аддзяленні (без дастаўкі па адрасе дзяржаўнай установы адукацыі “Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”);

2. работы, накіраваныя індывідуальна ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі без адбору рэгіянальных эатапаў;

3. працы, аформленыя не належным чынам (афармленне тытульнага ліста альбо заяўкі без указання поўных кантактных дадзеных аўтара і кіраўніка; рэфератыўныя работы, а таксама работы, выкананыя ў чорна-белым афармленні).

  1. Аўтары, удзельнікі мерапрыемстваў, даюць згоду арганізатарам адпаведных этапаў правядзення мерапрыемстваў на публікацыю сваіх работ у друкаваных і (ці) электронных выданнях, публічную дэманстрацыю на сайтах арганізатараў, некамерцыйнае выкарыстанне матэрыялаў з мэтай папулярызацыі Акцыі (з захаваннем аўтарскіх правоў), а таксама згоду на праўку і скарачэнні (пры неабходнасці) тэкставых матэрыялаў з захаваннем аўтарскай пазіцыі..

У выпадку прадастаўлення непоўных даведачных і кантактных даных аб рабоце (недакладная інфармацыя аб намінацыях, альбо яе адсутнасць, няпоўныя даныя аб аўтарах і кіраўніках працы, прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю, пасада кіраўніка праекта) працы не прымаюцца і не разглядаюцца.

5. Падвядзенне вынікаў конкурсаў Акцыі

Пераможцы і прызёры конкурсаў Акцыі вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага конкурсу.

Пераможцы і прызёры раённага этапа конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама.

Пераможцы і прызёры абласных этапаў конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсаў Акцыі пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.

Даследчыя работы не рэцэнзуюцца, захоўваюцца ў дзяржаўнай установе адукацыі “Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі” на працягу 2 месяцаў пасля завяршэння рэспубліканскага этапа конкурсу.

5. Фінансаванне конкурсаў Акцыі ажыццяўляецца:

на першым, другім, трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;

на чацвёртым (заключным) этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Камандзіровачныя выдаткі педагогам і праезд удзельнікаў мерапрыемстваў заключнага этапу адпаведнага конкурсу Акцыі ажыццяўляецца за кошт накіроўваючай арганізацыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАЯЎКА

на ўдзел ураённым этапе

рэспубліканскага конкурса«_____________________»

намінацыя «_______________________»

 

№ п/п

Назва работы

Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка (-аў), клас, узрост

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка (цалкам), пасада, кантактны тэлефон з указаннем кода

Поўная назва ўстановы адукацыі згодна з Уставам

Індэкс, паштовы адрас установы адукацыі, тэлефон

Віннік Наталля Мікалаеўна

метадыст ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна”

Мароз Зінаіда Сяргееўна

бібліятэкар УК “Гарадзішчанская горпасялковая бібліятэка”

Майсеня Сяргей Іванавіч

загадчык УК “Баранавіцкі раённы цэнтр рамёстваў”

з кодам

 

Дырэктар установы адукацыі                  (подпіс)               Прозвішча, імя,

                                                                 М.П.                   імя па бацьку

 

Раздзелы сайта