Умовы правядзення мерапрыемстваў
рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”
ва ўстановах адукацыі Баранавіцкага раёна
1. Агульныя палажэнні
1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2025 год, планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2021-2025 гг. з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне, гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы, сваёй сям’і і роду ў 2025 годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” (далей – Акцыя) праводзяцца рэспубліканскія конкурсы (далей - конкурсы):
“Мой род, мая сям’я”;
“Па старонках Дзённіка вандроўніка”.
1.2. Арганізатарам правядзення конкурсаў Акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне конкурсаў Акцыі ажыццяўляе ўстанова адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства” (далей – Рэспубліканскі цэнтр).
1.3. Конкурсы Акцыі праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:
першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога, Мінскага гарадскога падпарадкавання;
другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць
раённае дзяленне, гарадскі (акрамя г. Мінска);
трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;
чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры трэцяга этапу, а таксама пераможцы і прызёры ўстаноў адукацыі рэспубліканскага падпарадкавання.
1.4. Для правядзення конкурсаў на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты).
Аргкамітэт кожнага этапу:
забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсаў;
даводзіць інфармацыю аб конкурсах Акцыі да ведама ўстаноў адукацыі;
вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсаў, якія прадугледжваюць вызначэнне пераможцаў і прызёраў;
ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсаў і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;
аналізуе і абагульняе вынікі конкурсаў;
асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсаў Акцыі ў сродках масавай інфармацыі.
У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самакіравання ўстаноў адукацыі і інш.
1.5. Для падвядзення вынікаў конкурсаў на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:
праводзіць ацэнку работ (у завочнай і вочнай (пры неабходнасці) формах);
вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсаў Акцыі;
прадстаўляе выніковыя пратаколы конкурсаў у адпаведныя аргкамітэты.
1.6. Удзельнікі конкурсаў Акцыі – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі; устаноў, якія забяспечваюць рэалізацыю адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
2. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.
2.1. Рэспубліканскі конкурс “Мой род, мая сям’я”
2.1.1. Рэспубліканскі конкурс “Мой род, мая сям’я” (далей - конкурс)праводзіцца з лютагапа кастрычнік2025 года.
2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах духоўнага ўзбагачэння навучэнцаў праз пераемную сувязь пакаленняў і фарміравання асэнсаванага разумення імі непарыўнай сувязі гісторыі сям’і з гісторыяй сваёй краіны.
2.1.3. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
садзейнічанне асэнсаванню навучэнцамі сямейных каштоўнасныхарыенціраў, фарміраванне ў іх патрэбы да самаадукацыі і самавыхавання;
далучэнне моладзі да пошукавай дзейнасці, накіраванай надаследаванне ўласных радаводаў;
прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;
пашырэнне гісторыка-радаводнага кругагляду;
умацаванне сямейных сувязяў;
прывіццё пачуцця гонару, павагі і любові да сваёй сям’і, свайго роду;
вывучэнне, перайманне і адраджэнне сямейных традыцый;
даследаванне сямейных рэліквій.
2.1.4. Парадак правядзення конкурсу
У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы адпаведна п. 1.6 у дзвюх катэгорыях: да 14 гадоў, 14 і болей.
2.1.5. Удзельнікі конкурсу даследуюць гісторыю сваёй сям’і (роду), генэзіс свайго прозвішча; знаёмяцца з сямейнымі рэліквіямі, звычаямі і традыцыямі; здабываюць, аналізуюць, сістэматызуюць і абагульняюць матэрыялы розных інфармацыйных крыніц, ствараюць уласны радавод з генеалагічным дасье на прадстаўнікоў роду, працуюць над стварэннем карты-схемы рассялення прадстаўнікоў роду.
2.1.6. На конкурс прадстаўляецца конкурсная работа, якая ўключае:
уласны радавод (генеалагічнае дрэва, табліца і г.д.), дзе з максімальнай паўнатой фіксуюцца ўсе прадстаўнікі роду (імя і прозвішча, гады жыцця, месца нараджэння, ступень роднасці (маці, бацька, сястра…), не меней чацвёртага калена (да прадзедаў);
генеалагічнае дасье на кожнага прадстаўніка роду, куды ўваходзіць яго біяграфія з выпіскамі з пісьмовых крыніц, тэкстамі ўспамінаў, фатаздымкамі, дакументамі, якія пацвярджаюць факты біяграфіі і г.д.;
матэрыял па гісторыі сям’і (роду), дзе ў храналагічнай паслядоўнасці прадстаўлена апісанне жыццядзейнасці сваякоў, а таксама важных для сям’і (роду) падзей;
матэрыял з апісаннем захаваных сямейных рэліквій (з іх фотавыявай), сямейных звычаяў, традыцый, паданняў, легенд (пры наяўнасці);
матэрыял антрапанімічных даследаванняў сям’і, роду (паходжанне імёнаў, прозвішчаў, мянушак);
карту-схему з адлюстраваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду.
На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы ў друкаваным і электронным выглядзе.
2.1.7. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў: адпаведнасць патрабаванням п. 2.1.6.;
змястоўнасць матэрыялу, інфармацыйная напоўненасць;
аналітычны падыход;
храналалагічная паслядоўнасць;
культура мовы;
творчы падыход у афармленні.
2.2. Рэспубліканскі конкурс “Па старонках Дзённіка вандроўніка”(далей – конкурс) праводзіцца з лютага па снежань 2025 года.
2.2.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання патрыятычных пачуццяў у навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
удасканаленне сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, развіццё адукацыйнага турызму;
пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыне роднага краю;
развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і іх творчых здольнасцей.
2.2.2. Парадак правядзення конкурсу
У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзвюх катэгорыях: 1–4 класы, 5–11 класы.
Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў непаўналетняга) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка (далей – Дзённік), у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.
Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/Турысцкаэкскурсійная работа).
2.2.3. Конкурсная работа складаецца з Дзённіка і творчай работы “З алоўкам у вандроўку”.
Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў:
колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы (ад 2 да 5, у залежнасці ад узросту);
паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі навучэнцы);
выкананыя заданні (для навучэнцаў II і III ступеняў адукацыі, якія размешчаны ў канцы Дзённіка);
адзнакі (абавязкова) аб наведванні экскурсійных аб’ектаў у адпаведнасці з рэкамендацыямі;
фотаздымкі або qr-коды са спасылкай на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены на фоне аб’ектаў маршруту і мець подпіс: дата, назва аб’ектаў, месца знаходжання);
запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разварот Дзённіка “Для заметок/Мои впечатления”).
Таксама будзе ацэньвацца творчае афармленне, акуратнасць запаўнення Дзённіка, культура мовы. Пры творчым падыходзе да афармлення Дзённіка абавязкова павінен быць варыянт яго зацверджанага макета.
Творчая работа “З алоўкам у вандроўку” (далей – творчая работа) – гэта матэрыял інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі.
Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).
На конкурс падаецца творчая работа напісаная ад рукі ўдзельнікам конкурсу.
2.2.4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
адпаведнасць патрабаванням да конкурснага матэрыялу;
змястоўнасць (паўната раскрыцця, арыгінальнасць задумы);
аўтарскае прадстаўленне работы (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);
адпаведнасць жанру (нататкі);
культура мовы;
творчае афармленне.
Вынікі конкурсу падводзяцца па суме балаў ацэнкі Дзённіка і творчай работы.
2.2.5. конкурсныя матэрыялы прымаюцца ў кабінеце 620 (Патоцкая І.М.) аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама ці ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна”:
для конкурсу “Мой род, мая сям’я” – да 1 верасня 2025г.;
для конкурсу “Па старонках Дзённіка вандроўніка” – да 20 кастрычніка.
Электронныя варыянты работ (для конкурсу “Мой род, мая сям’я”) прадастаўляюцца на конкурс у выглядзе файлаў, размешчаных на воблачным захаванні. Інфармацыя павінна ўключаць назву намінацыі і ўстановы адукацыі, поўнае прозвішча і імя удзельнікаў; прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўнікоў праекта, кантактны тэлефон з прэфіксам. Электронны варыянт дасылаецца на электронны адрас: cdo@bar-roo-edu.brest.by.
3. Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтару работы (пролзвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў. Да матэрыялу, напісаннага на рускай мове, неабходна ўключаць старонку на беларускай мове.
Не прымаюцца да ўдзелу работы, аформленыя не належным чынам (афармленне тытульнага ліста альбо заяўкі без указання поўных кантактных дадзеных аўтара і кіраўніка; рэфератыўныя работы, а таксама работы, выкананыя ў чорна-белым афармленні).
4. Аўтары, удзельнікі мерапрыемстваў, даюць згоду арганізатарам адпаведных этапаў правядзення мерапрыемстваў на публікацыю сваіх работ у друкаваных і (ці) электронных выданнях, публічную дэманстарацыю на сайтах арганізатараў, некамерцыйнае выкарыстанне матэрыялаў з мэтай папулярызацыі Акцыі (з захаваннем аўтарскіх правоў), а таксама згоду на праўку і скарачэнні (пры неабходнасці) тэкставых матэрыялаў з захаваннем аўтарскай пазіцыі.
У выпадку прадастаўлення няпоўных кантактных даных аб рабоце (недакладная інфармацыя аб намінацыях, альбо яе адсутнасць, няпоўныя даныя аб аўтарах і кіраўніках работы, прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю, пасада кіраўніка праекта) работы не прымаюцца і не разглядаюцца.
5. Падвядзенне вынікаў конкурсаў Акцыі
Пераможцы і прызёры конкурсаў Акцыі вызначаюцца ў кожнай узроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага конкурсу.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсаў Акцыі пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).
Пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзелу па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама.
5. Фінансаванне конкурсаў Акцыі ажыццяўляецца:
на першым, другім, трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам; на чацвёртым (заключным) этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Камандзіровачныя выдаткі педагогам і праезд удзельнікаў адпаведнага этапу конкурсу на заключныя мерапрыемствы Акцыі ажыццяўляецца за кошт накіроўваючай арганізацыі.