Умовы
правядзення раённага этапа рэспубліканскага конкурсу
юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі
1. Агульныя палажэнні
1.1. Умовы правядзення рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі (далей – конкурс) распрацаваны ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення адукацыйных і іншых мерапрыемстваў з удзелам навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2025 г. № 162.
1.2. Арганізатарам правядзення конкурсу з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне ажыццяўляе Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – Рэспубліканскі цэнтр). Каардынацыя ва ўстановах адукацыі вобласці – Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі (аддзел краязнаўства). Каардынацыя ва ўстановах адукацыі Баранавіцкага раёна – ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна.»
1.3. Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:
першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога, Мінскага гарадскога падпарадкавання;
другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне, гарадскі (акрамя г. Мінска);
трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;
чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі.
1.4. Для правядзення конкурсу на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты).
Аргкамітэт кожнага этапу:
забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсу;
даводзіць інфармацыю аб конкурсе да ведама ўстаноў адукацыі;
вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсу;
ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсу і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;
аналізуе і зацвярджае вынікі конкурсу;
асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсу ў сродках масавай інфармацыі.
У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі дзяржаўных органаў і устаноў, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самаўпраўлення ўстаноў адукацыі і інш.
1.5. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:
праводзіць ацэнку конкурсных работ;
вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсу;
прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсу ў адпаведныя аргкамітэты.
1.6. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі удзельнікі саветаў паспартызаваных музеяў ва ўзроставай катэгорыі
13 – 18 гадоў.
2. Асаблівасці правядзення конкурсу
2.1. Раённы этап конкурсу праводзіцца з 9 студзеня 2026 па 9 лютага 2026 года.
2.2. Асноўныя мэта і задачы конкурсу
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
фарміраванне ў дзяцей і моладзі каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры малой радзімы;
папулярызацыя гісторыка-культурных і прыродных адметнасцей малой радзімы сродкамі экскурсійнай дзейнасці;
папулярызацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі;
выяўленне і заахвочванне лепшых юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;
развіццё творчых здольнасцей, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў, набыццё камунікатыўных навыкаў праз экскурсійную дзейнасць.
2.3. У конкурсе ўдзельнічаюць юныя экскурсаводы музеяў устаноў адукацыі (індывідуальна – 1 навучэнец).
2.4. Правядзенне раённых (гарадскіх) этапаў конкурсу абавязкова для усіх рэгіенаў вобласці згодна профілю музея музея (профіль музея вызначаецца паводле дакументаў музея і рэестра музеяў вобласці).
На кожным этапе адбіраецца 1 пераможца і прызеры ад кожнага профілю:
1. ваенна-гістарычны музей;
2. агульнагістарычны музей;
3. этнаграфічны музей;
4. гістарычны манаграфічны;
5. літаратурны;
6 краязнаўчы (комплексны);
7. прыродазнаўчы,
8. мастацкі.
Пераможцы/прызеры рэгіянальных этапаў вызначаюцца па факту наяўнасці адпаведнага профілю музеяў. На абласны этап накіроўваюцца матэрыялы пераможцаў і прызераў рэгіянальных этапаў (1,2,3 месцы)
да 6 работ ад кожнага профілю.
2.5. На раённы этап конкурсу ад кожнага музея прадстаўляецца 1 навучэнец з 2 відэаролікамі:
1. відэаролік «Тры прычыны зазірнуць у музей» (да 5 хвілін).
У відэароліку 1 юны экскурсавод стварае уласны наратыў вакол музейных матэрыялаў, раскрывае тры значныя прычыны наведаць музей, дэманструе навыкі музейнай камунікацыі.
2. відэапрадстаўленне «Голас з мінуўшчыны» (аглядная экскурсія-анімацыя (у адпаведнсці з профілем музея) да 7-мі хвілін). Удзельнік конкурсу знаёміць з музеем установы адукацыі ад імя асобы імі выбранага персанажа. Персанажам можа быць любы чалавек мінулага, чые лёс, прафесія, або дзейнасць маюць прамое дачыненне да музейных матэрыялаў і якія могуць дапамагчы юным экскурсаводам зрабіць выступленне эмацыйна яркім.
Колькасць аб’ектаў падчас правядзення экскурсіі не абмяжоўваецца. Пры правядзенні экскурсіі могуць выкарыстоўвацца розныя мастацкія сродкі эмацыйнага ўздзеяння (касцюмы, музычнае суправаджэнне і інш.).
2.6. Па выніках адбору відэаролікаў абласны аргкамітэт пакідае
за сабой права арганізацыі праслухоўвання творчага прадстаўлення (экскурсіі) юнага экскурсаода у вочным фармаце. Відэаролік, дасланы на конкурс з прэзентацыяй музея некалькімі экскурсаводамі,
або з перавышэннем 5 хвілін і 7 хвілін адпаведна далей не разглядаецца.
2.7. Рэспубліканскі (заключны) этап складаецца з двух тураў.
У першым туры (завочны) удзельнікі конкурсу прадстаўляюць (абараняюць) відэаролік «Тры прычыны зазірнуць у музей» (да 5 хвілін). У другім туры (вочны) удзельнікі конкурсу прадстаўляюць (у адпаведнсці з профілем музея) аглядную экскурсію «Голас з мінуўшчыны»
(да 7-мі хвілін).
2.9. Асноўныя крытэрыі ацэнкі.
2.9.1. Крытэрыі ацэнкі першага тура (відэаролікаў):
значнасць прадстаўленных прычын для наведвання музея;
змест і інфарматыўнасць;
лагічнасць і цэласнасць наратыву;
камунікатыўныя навыкі, уменне захапіць увагу гледача, выразнасць мовы;
выкарыстанне візуальных сродкаў (мантаж, музыка, цітры і г.д.);
адпаведнасць хранаметражу.
2.9.2. Крытэрыі ацэнкі другога тура (агляднай экскурсіі):
переканаўчасць увасаблення персанажа;
цэласнасць вобраза (манера паводзін, мова, касцюм);
артыстызм, эмацыйная выразнасць;
змястоўнасць, інфарматыўнасць;
лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыялу экскурсіі ў адзінае цэлае;
выкарыстанне мастацкіх сродкаў эмацыйнага ўздзеяння;
камунікатыўныя навыкі, кантакт з аўдыторыяй, уменне трымаць увагу;
спалучэнне паказа і расказа;
цэласнасць і завершанасць экскурсійнага прадстаўлення;
арыгінальнасць задумы і яе рэалізацыі;
прытрымліванне хранаметражу.
3. Відэаролікі прадастаўляюцца на конкурс у выглядзе файлаў, размешчаных на воблачным захаванні. З гэтай мэтай установы адукацыі дасылаюць заяўкі з пазначэннем спасылкі на воблачнае размяшчэнне. Інфармацыя павінна уключаць назву работы, назвы ўстановы адукацыі, поўнае прозвішча і імя удзельнікаў; прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўнікоў праекта, кантактны тэлефон з прэфіксам. Заяўка дасылаецца ў фармаце Wordз паметкай конкурс экскурсаводаў да 9 лютага 2026 г. на e-mail:cdo@bar-roo-edu.brest.by.
3.1. Аўтары, удзельнікі конкурсу, даюць згоду арганізатарам адпаведных этапаў правядзення конкурсу на публічную дэманстрацыю работ на сайтах арганізатараў, некамерцыйнае выкарыстанне матэрыялаў з мэтай папулярызацыі (з захаваннем аўтарскіх правоў).
4. Падвядзенне вынікаў конкурсу
Пераможцы і прызёры конкурсу вызначаюцца па суме балаў першага і другога тураў.
Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама.
Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
5. Фінансаванне конкурсу
Фінансаванне конкурсу ажыццяўляецца:
на першым, другім, трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку
за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца
на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц,
не забароненых заканадаўствам;
на чацвёртым (заключным) этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Заяўка
на ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў
|
№
п/п
|
Назва работы, спасылкі на відэаролікі
|
Установа
адукацыі
|
Поўнае прозвішча, імя ўдзельніка
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада
кіраўніка,
кантактны нумар тэлефона з прэфіксам
|
|
|