Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.08.2022

Вынікі раённага этапа выставы-конкурса "Пад сінім небам"

У раёне праходзіў раённы этап Рэспубліканскай выставы-конкурса дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа (далей – выстава-конкурс). Выстава-конкурс праводзілася з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, прыцягненне больш пільнай увагі дзяцей і творчай моладзі праз сродкі візуальнага мастацтва да творчасці беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.

У выставе-конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна.

Прызнаць пераможцамі раённага этапа Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа і ўзнагародзіць дыпломамі аддзела па адукацыі:

у намінацыі “Кніжная вокладка”:

Шчэрбіна Рамана, навучэнца ДУА “Мілавідская сярэдняя школа”, педагог Грыцавец Н.Л.;

у намінацыі “Ілюстрацыя”:

Гардзейка Соф’ю, навучэнку ДУА “Вялікалуцкая базавая школа”, педагог Шляхціна М.С.;

Дмухоўскага Арцёма, навучэнца ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Падгорненская дзіцячы сад-сярэдняя школа”, педагог Самсонік З.І.;

Мацяса Кірыла, навучэнца ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна” на базе ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Мірнаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”, педагог Кісялёва А.М.;

Гайдук Яну, навучэнку ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Цешаўлянская дзіцячы сад-сярэдняя школа”, педагог Старыковіч І.Г.;

Вашчылка Анастасію, навучэнку ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна” на базе ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Мірнаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”, педагог Кісялёва А.М.;

Дзерман Ліяну, навучэнку ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна” на базе ДУА “Ляснянская сярэдняя школа”, педагог Шабан В.Л.;

Януць Валерыю, навучэнку ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна” на базе ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Мірнаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”, педагог Кісялёва А.М.;

Самасейка Аляксандру, навучэнку ДУА “Ляснянская сярэдняя школа”, педагог Ланцман І.Л.;

Емяльянчык Вікторыю, навучэнку ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Палонкаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”, педагог Уласенка В.С.;

у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”:

Мамай Кацярыну, Барткевіч Дар’ю, навучэнак ДУА “Ляснянская сярэдняя школа”, педагог Ланцман І.Л.;

Яновічус Святлану, навучэнку ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Цешаўлянская дзіцячы сад-сярэдняя школа”, педагог Петраш Т.Л.

Віншуем пераможцаў)))!!!

Разделы сайта