Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Памятник И.К.Кабушкину в агрогородке Мирный

Экскурсія ля помніка І.Кабушкіна”

Вядучы 1. 2022 год згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам гістарычнай памяці.

Вядучы 2. Гісторыя — гэта падмурак, без якога немагчыма пабудаваць будучыню. Для развіцця любога грамадства вельмі важна захаваць і перадаць нашчадкам свой перажыты вопыт і назапашаныя каштоўнасці, стаўленне да герояў, перамог і паражэнняў.

Вядучы 1. Ведаць гісторыю — значыць быць патрыётам, думаючай і свабоднай асобай, якая ўмее арыентавацца ў сучасным зменлівым свеце і рабіць правільны выбар.

Вядучы 2. Наш гістарычны выбар — незалежная, моцная і квітнеючая Беларусь.

Вядучы 1. 9 мая наша краіна будзе адзначаць Дзень Перамогі – адзін з найвялікшых святаў у гісторыі нашай Айчыны, у лёсе кожнага беларускага горада і вёскі, у памяці кожнай савецкай сямі!

Вядучы 2. Мы нарадзіліся і выраслі ў мірны час. Мы ніколі не чулі выцця сірэн, якія апавяшчаюць аб ваеннай трывозе, не бачылі разбураных фашысцкімі бомбамі дамоў, не ведаем, што такое халоднае жыллё і бедны ваенны паёк.

Вядучы 1.Нам цяжка паверыць, што чалавечае жыццё абарваць гэтак жа проста, як ранішні сон. Аб акопах і траншэях мы можам судзіць толькі па кінафільмах ды расказах франтавікоў. Для нас вайна — гісторыя.

Вядучы 2. Менавіта сёння тут, у аг.Мірны, мы з вамі знаходзімся на гістарычным месцы, на месцы захаранення воінаў-аднавяскоўцаў i воiна-земляка Івана Канстанцінавіча Кабушкіна.

Вядучы 1. Кабушкін Іван Канстанцінавіч нарадзіўся 15 лютага 1915г. у в.Малахоўцы ў сям’і селяніна-бедняка. Гэта быў час, калі ў Расіі разгараўся пажар Першай сусветнай вайны, і разам з тысячамі іншых бежанцаў сям’я Кабушкіных накіравалася на ўсход.

Пасля доўгіх блуканняў спыніліся ў Казані, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады І.Кабушкіна. Там ён вучыўся, атрымаў пуцёўку ў працоўнае жыццё, уступіў у камсамол.

Вядучы 2. Вялікую школу прайшоў юнак у радах Чырвонай арміі, куды быў прызваны ў 1935г. і залічаны ў 169-ы полк 86-й імя Вярхоўнага Савета Татарстана стралковай дывізіі. Пазней служыў на Дальнім Усходзе. У 1938г. І.К.Кабушкін удзельнічаў у баях супраць японскіх самураяў каля возера Хасан. У лістападзе 1939г. ён удзельнічае ў савецка-фінляндскай вайне. На востраве Кайвіетэ быў цяжка паранены і абмарожаны. Пасля выздараўлення вярнуўся ў рады Чырвонай арміі.

Вялікая Айчынная вайна застала Кабушкіна ў Ціханавецку Беластоцкай вобласці.

Вядучы 1. Наш зямляк Герой Савецкага Саюза Іван Канстанцінавіч Кабушкін пражыў нядоўгае жыццё. Але і за свае 28 гадоў ён паспеў зрабіць тое, што часам здаецца легендай.

Будучы адным з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ён стаў галаўным болем для нямецка-фашысцкіх акупантаў, выключна смелым разведчыкам, арганізатарам мноства дыверсійных аперацый.

Бранятанкавая дывізія, дзе ён служыў, вяла бесперапынныя баі супраць фашысцкіх войскаў, але сілы былі няроўныя, і ёй прыйшлося адступіць. Кабушкін быў цяжка паранены, страціў прытомнасць. У такім стане трапіў у палон… Пры садзейнічанні мінскіх патрыётаў І.К.Кабушкіну ўдалося уцячы з палону. Ён быў прызначаны кіраўніком аператыўнай групы, якая была створана для сувязі Мінскага падполля з партызанамі.

Вядучы 2. Кабушкін дзейнічаў заўсёды хутка, смела, быў няўлоўны для ворагаў. У падполлі яго называлі Жан, Бабушкін, Сашка, Назараў. Валодаючы незвычайнымі здольнасцямі пераўвасаблення, вялікай мужнасцю і настойлівасцю, ён з’яўляўся там, дзе яго не чакалі, узнікаў тады, калі гестапаўцы, здавалася, святкавалі перамогу.

Вядучы 1. Восенню 1941г. ад мясцовых камендантаў пачалі паступаць трывожныя данясенні аб адважных налётах партызан на дарогах Мінск – Лагойск, Мінск – Стоўбцы. Разгрому падвяргаліся галоўным чынам транспарт са зброяй і штабныя машыны. У кастрычніку – лістападзе 1941г. баявая група на чале з Кабушкіным знішчыла 8 машын, 16 гітлераўцаў.

Атрады СС, тайная агентура не маглі напасці на след народных мсціўцаў. Адзінае, што ім удалося высветліць, гэта імя патрыёта – Жан. З таго часу гэта імя ўсё часцей і часцей стала з’яўляцца ў дакументах гестапа.

Вядучы 2. Многа слаўных спраў на баявым рахунку адважнага патрыёта: вывад з горада людзей у партызанскія атрады, збор медыкаментаў, распаўсюджванне лістовак, збор інфармацыі аб размяшчэнні фашысцкіх часцей і штабаў, падрыў машын і вайсковых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай ворага. Каштоўныя звесткі паведамляў Жан падпольнаму камітэту партыі аб дзеяннях праціўніка.

Вядучы 1. З цяжкасцямі і рызыкай для жыцця двойчы ў 1942г. ён пераходзіў лінію фронту, выконваючы заданні партызанскага камандавання.

Толькі зусім выпадкова 4 лютага 1943г. фашысты схапілі І.К.Кабушкіна. У гестапа яго жорстка дапытвалі, моцна білі, марылі голадам, 14 дзён не давалі вады. Але волі і мужнасці патрыёта вораг не зламаў. Ён заставаўся да канца верным воінскай прысязе, адданым сынам сваёй Радзімы.

Вядучы 2. Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР указам ад 8 мая 1965г. за баявыя заслугі і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было прысвоена Івану Канстанцінавічу Кабушкіну званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна. У знак памяці герою-земляку ў пасёлку Мірны быў ўстаноўлены бюст, спачатку на цэнтральнай плошчы саўгаса “Чырвоны Сцяг” у 1974 годзе, а потым да 40-ка годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне быў адкрыты мемарыяльны комплекс “Памяці загінуўшых аднавяскоўцаў” у гады Вялікай Айчыннай вайне, якія загінулі пры вызваленні Малахоўскага сельскага савета і помнік І.Кабушкіну быў перанесены да гэтага комплекса.

Вядучы 1. Помнік І.К.Кабушкіну стварыў скульптар І.Міско і архітэктар Л.Левін, зроблены ён з алюміневых пліт.

У г. Казань у трамвайным дэпо, дзе працаваў Іван Канстанцінавіч, устаноўлена мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці былога вадзіцеля трамвая Івана Кабушкіна.

Яго іменем названы вуліцы ў Мінску, Баранавічах, пасёлак у Баранавіцкім раёне, торфапрадпрыемства “Каўпеніца”, сярэдняя школа №12 г. Баранавічы.

Перад адкрыццём Мемарыяльнага комплекса было зроблена перазахараненне 2 брацкіх магіл і 3 адзіночных.

Вядучы 2. Мужнасцю выкананы старонкі гісторыі нашай Радзімы. І найвышэйшай вяршыняй гэтай мужнасці была Вялікая Айчынная вайна. Гэта вайна, самая народная і сапраўды самая святая з войн на зямлі, назаўжды застанецца вялікім урокам чалавечай мужнасці.

Вядучы 1. Усё менш і менш застаецца ў жывых тых, хто ваяваў за нашу Радзіму, тым даражэй для нас прысутнасць на свяце ганаровых гасцей-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Кожны год святкуецца і ўшаноўваецца памяць тых, хто склаў галовы за наша спакойнае, мірнае жыццё, за тое каб спявалі птушкі, каласілася жыта і свяціла лагоднае сонейка.

Вядучы 2. Беларусь сярод рэспублік СССР панесла самыя вялікія людскія страты — каля 3 млн жыхароў. Загінуў кожны чацвёрты, а ў некаторых раёнах і кожны трэці жыхар. Цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю народаў Савецкага Саюза, раскрылі велічнасць чалавечага духу, паказалі шматлікія прыклады выключнага гераізму, асабістага подзвігу і сапраўднага патрыятызму. Менавіта таму для нас тая вайна ўвайшла ў гісторыю як Вялікая Айчынная.

Хвіліна маўчання

Вядучы 1. У Беларусі няма такога кутка, які не стаў бы месцам здзяйснення народнага подзвігу. I няма на нашай зямлі месца, дзе не шанавалі б гэтыя подзвігі. Абеліскі і помнікі, мемарыяльныя комплексы, курганы славы... Іх у Беларусі амаль 16 тысяч. Помнікі — ад слова памяць, а таму іх так шмат на беларускай зямлі, таму што вечная памяць людская пра жахлівыя дні вайны, пра мужных змагароў за волю і незалежнасць нашай Радзімы. Любоў і павага народа да сваіх герояў ярка выражаны ў словах “Ніхто не забыты, нішто не забыта!” Памяць загінуўшых ушануем кветкамі.

Фотоматериалы

Разделы сайта