Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.11.2022

Увага краязаўчыя конкурсы!

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2022 год з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў з лістапада 2022 года па красавік 2023 года праводзіцца рэспубліканскі конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў і з 28 лістапада 2022 года па 31 студзеня 2023 года раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі (далей – конкурс).

УМОВЫ

правядзення рэспубліканскага конкурсу

юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

ва ўстановах адукацыі Баранавіцкага раёна

 1. Агульныя палажэнні

1.1.  Умовы правядзення рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі (далей – конкурс) распрацаваны ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскіх мерапрыемстваў установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з удзелам  навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 59.

1.2. Арганізатарам правядзення конкурсу з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне ажыццяўляе Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – Рэспубліканскі цэнтр).

1.3. Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога, Мінскага гарадскога і рэспубліканскага падпарадкавання;

другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне, гарадскі (акрамя г.Мінска);

трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. На дадзеным этапе могуць прымаюць удзел таксама ўстановы рэспубліканскага падпарадкавання. 

1.4. Для правядзення конкурсу на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу: 

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсу;

даводзіць інфармацыю аб конкурсе да ведама ўстаноў адукацыі;

вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсу;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсу і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсу ў сродках масавай інфармацыі.

У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самаўпраўлення ўстаноў адукацыі і інш.

1.5. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:

праводзіць ацэнку конкурсных работ;

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсу;

прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсу ў адпаведныя аргкамітэты.

1.6. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай  і вышэйшай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей.

2. Асаблівасці правядзення конкурсу

2.1. Конкурс праводзіцца з лістапада 2022 года па сакавік 2023 года.

2.2. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў дзяцей і моладзі каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры малой радзімы;

папулярызацыя гісторыка-культурных і прыродных адметнасцей малой радзімы сродкамі экскурсійнай дзейнасці;

папулярызацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі; 

выяўленне і заахвочване лепшых юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;

развіццё творчых здольнасцей, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці.

2.3. Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях “Скарбонка часу” і “Роднымі пуцявінамі”.

На конкурс прадстаўляецца відэаролік (да 10 хвілін), дзе ўдзельнік конкурсу (“у кадры”) прадстаўляе музейную экскурсію ў адпаведнасці з выбранай намінацыяй. Падчас экскурсіі могуць выкарыстоўвацца розныя мастацкія сродкі эмацыйнага ўздзеяння (касцюмы, музычнае суправаджэнне і інш.). Колькасць аб’ектаў экскурсіі не абмяжоўваецца.

2.3.1. Намінацыя “Скарбонка часу”.

Удзельнікі конкурсу ў форме рэкламы знаёмяць з музеем установы адукацыі, прадстаўляюць яго адметнасці і ўнікальнасць. 

2.3.2. Намінацыя “Роднымі пуцявінамі”.

Удзельнікі конкурсу адвольна вызначаюць тэму экскурсіі, распрацоўваюць яе з выкарыстаннем музейных экспазіцый і падчас правядзення экскурсіі раскрываюць вызначаную тэму. 

2.4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення:

вытрыманасць тэматыкі экскурсіі;

змястоўнасць, інфарматыўнасць;

лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыялу экскурсіі ў адзінае цэлае; 

спалучэнне паказа і расказа;

культура мовы;

займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм; 

прытрымліванне хранаметражу.

2.5. Дапускаеццавыкарыстанне пры мантажы і здымцы відэаэкскурсіі спецыяльных праграм і інструментаў. Тэхнічныя параметры відэароліка: фармат – avi, mpg, wmv. 

3. Конкурсныя матэрыялы (спасылкі на відэаролікі) дасылаюцца да 31 студзеня 2023 года на электронны адрас ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна”: cdo@bar-roo-edu.brest.by. Тэлефон для даведак: 446810.

3.1. Не прымаюцца да ўдзелу:

працы, накіраваныя без заяўкі адпаведнага ўзору,

аформленыя не належным чынам (афармленне заяўкі без указання поўных кантактных дадзеных аўтара і кіраўніка),

працы нізкай якасці, выкананныя без стабілізацыі відэа, з невысокім пашырэннем, наяўнасцю вадзянога знаку, ці рэдактаваныя праз праграму “moviemaker”.

4. Падвядзенне вынікаў конкурсу

Пераможцы і прызёры конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі згодна з асаблівасцямі правядзення конкурсу. 

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама.

Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. 

УМОВЫ

правядзення раённага этапу рэспубліканскага конкурсу

навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

 1. Агульныя палажэнні

1.1 Дадзеныя ўмовы вызначаюць парадак правядзення раённага этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў (далей – конкурс).

1.2 Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсу ажыццяўляецца ўстановай адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства”. Арганізатарам раённага этапу з’яўляецца аддзел па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама, ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна”.

2. Мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца.

Задачы конкурсу: стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў; выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры; садзейнічанне фарміраванню ў маладога пакалення патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы; удасканаленне форм работы навуковых аб’яднанняў, аб’яднанняў па інтарэсах, факультатываў краязнаўчай накіраванасці; садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў.

3. Удзельнікі конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел асобныя навучэнцы (індывідуальна) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13 – 17 гадоў.

4. Парадак правядзення конкурсу

4.1 Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў на кожным этапе:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне; гарадскі (акрамя г. Мінска);

трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі.

Рэспубліканскі этап праводзіцца ў два туры: першы – завочны, другі – вочны.

4.2 Намінацыі конкурсу

На раённы этап конкурсу прадстаўляюцца самастойна выкананыя навучэнцам пад кіраўніцтвам педагога даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці ў наступных намінацыях:

4.2.1. гісторыя роднага краю (даследуюцца падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, даследаванні па тапаніміі і геральдыцы);

4.2.2. культурная спадчына (даследуюцца помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва);

4.2.3. геаграфічнае краязнаўства (даследуюцца прыродныя асаблівасці рэгіёна: геалогіі, геамарфалогіі, клімату, гідралогіі, расліннага і жывёльнага свету; эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка і інш.).

Даследчая работа навучэнцаў павінна быць заснавана на мясцовым краязнаўчым матэрыяле, адлюстроўваць актуальнасць, навізну і навуковы падыход.

Для эфектыўнага вырашэння пастаўленных задач у якасці кансультантаў праектаў навучэнцаў могуць выступаць супрацоўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навукова-даследчых інстытутаў, а таксама спецыялісты адпаведнай накіраванасці з іншых устаноў.

4.3 Патрабаванні да афармлення даследчых работ

Даследчая работа павінна прытрымлівацца наступнай структуры:

тытульны ліст (указваецца поўная назва ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назва конкурсу/намінацыі/тэмы работы, прозвішча і імя аўтара работы, клас/аб’яднанне па інтарэсах, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка работы, пасада, кантактны тэлефон; месца знаходжання ўстановы адукацыі і год выканання работы);

змест (змяшчае назву структурных частак работы з указаннем нумарацыі адпаведных старонак арабскімі лічбамі);

уводзіны (абгрунтоўваецца актуальнасць і навізна выбранай тэмы, мэта і змест пастаўленных задач, фармулюецца аб’ект і прадмет даследавання, указваецца метад (метады) даследаваннядля рашэння пастаўленых задач, аналізуецца існуючая літаратура па вызначанай тэме);

асноўная частка (павінна ўтрымліваць сабраную і апрацаваную даследчыкам інфармацыю: апісанне і аргументаваны аналіз асноўных разгледжаных фактаў са спасылкай на крыніцы, высновы);

заключэнне (утрымлівае асноўныя вынікі, да якіх аўтар прыйшоў у працэсе работы над даследаваннем, у адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі і задачамі. Пры гэтым адзначаецца самастойнасць, навізна, тэарэтычнае і фактычнае значэнне вынікаў, прапановы па магчымым практычным выкарыстанні вынікаў даследавання);

спіс выкарыстанай літаратуры і інфармацыйныя рэсурсы (уносяцца ўсе крыніцы, якія былі выкарыстаны аўтарам работы. Спіс афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання. Крыніцы не павінны быць старэйшыя за 5 год);

дадатак (размяшчаецца дапаможны матэрыял для больш поўнага раскрыцця зместу і вынікаў даследавання).

У тэксце работы абавязкова размяшчаюцца спасылкі на літаратуру і дадаткі.

Да тэкста навукова-даследчай работы неабходна прыкласці тэзісы (не болей 3 старонак), у якіх адлюстроўваецца актуальнасць тэмы, мэта і задачы, вынікі даследавання (магчыма з канкрэтнымі прыкладамі).

Рэкамендацыі да напісання і афармлення даследчых работ будуць размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (http://rcek.by/) у раздзеле “Краязнаўства”.

Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце (электронныя варыянты работ прадстаўляюцца на конкурс у выглядзе файлаў, размешчаных на воблачным дыску).

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца:

работы, аформленыя не ў адпаведнасці з вышэйпазначанымі патрабаваннямі (пункт 4.3);

работы, выкананыя ў чорна-белым афармленні;

рэфератыўныя і апісальныя работы;

работы, якія змяшчаюць плагіят і парушаюць правы іншых аўтараў; работы, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі падобных конкурсаў мінулых гадоў, з дапрацоўкай ў змесце менш чым на 25%; работы, якія прадстаўлены на адпаведныя этапы пазней устаноўленага тэрміну або прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў дадзеных умоў.

4.4 Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ на першым туры:

актуальнасць і навізна даследавання, тэарэтычная і практычнаязначнасць работы; паўната раскрыцця тэмы; навуковасць і аналітычныпадыход;

лагічнасць выкладання, структураванне даследавання; адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ на другім туры:

якасць выступлення (паўната, лагічнасць прадстаўлення работы, аргументаванасць, валоданне навуковым стылем выкладання, мультымедыйнае суправаджэнне);

камунікатыўныя якасці дакладчыка (эрудыцыя і культура аўтара, падрыхтаванасць да дыскусіі, утрыманне ўвагі аўдыторыі, вытрыманасць часу);

адказы на пытанні (паўната, аргументаванасць уласнага меркавання, перакананасць, уменне весці дыскусію і выкарыстоўваць адказы для паспяховага раскрыцця тэмы, ступень валодання інфармацыяй у абранай тэме).

4.5 Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў конкурсу

Конкурсныя матэрыялы у друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце (дыск) прадстаўляюцца на раённы этап да 3 лютага 2023 года ў ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна”. Спасылку на электронны варыянт работы і заяўку даслаць на электронны адрас cdo@bar-roo-edu.brest.by. Тэлефон для даведак: 446810

Конкурсныя матэрыялы, якія прадстаўлены на першы тур рэспубліканскага этапу, разглядаюцца рэспубліканскім журы конкурсу. Работы, якія па выніках ацэньвання журы набралі найбольшую колькасць балаў дапускаюцца да ўдзелу ў другім туры (не больш за 20 работ у кожнай намінацыі). Спіс удзельнікаў другога тура рэспубліканскага этапу конкурсу размяшчаецца на сайце Рэспубліканскага цэнтра (http://rcek.by/) прыкладна за два тыдні да пачатку другога тура рэспубліканскага этапу.

Пераможцы раённага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама.

Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсу вызначаюцца па выніках двух тураў і ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені (у кожнай намінацыі).

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

Фотоматериалы

Разделы сайта