Аб правядзенні раённага этапа III рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
У адпаведнасці з Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021–2025 гады, Дзяржаўнай праграмай “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021–2025 гады, Праграмай патрыятычнага выхавання насельніцтва на 2022–2025 гады
ЗАГАДВАЮ:
1. Правесці з 27 лютага па 31 мая 2023 года раённы этап IIIрэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (далей – конкурс).
2. Зацвердзіць умовы правядзення конкурсу і склад журы згодна з дадаткамі 1, 2 .
3. Кіраўнікам устаноў адукацыі забяспечыць ўдзел навучэнцаў у раённым этапе конкурсу згодна з ўмовамі правядзення.
4. ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна” (Шлеведа Т.В.) забяспечыць арганізацыю і правядзенне раённага этапу конкурсу.
5. Кантроль выканання загада ўскласці на намесніка начальніка аддзела па адукацыі Валяк В.У.
Дадатак 1
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад начальніка аддзела па адукацыі
Баранавіцкага райвыканкама
Умовы
правядзення раённага этапа IIIрэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
I. Агульныя палажэнні
1.1. Дадзеныя ўмовы вызначаюць парадак арганізацыі і правядзення IIIрэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (далей – конкурс).
1.2. Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021–2025 гады, Дзяржаўнай праграмай “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021–2025 гады, Праграмай патрыятычнага выхавання насельніцтва на 2022–2025 гады.
1.3. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі).
1.4. Конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.
Задачы:
павышэнне матывацыі да даследчай дзейнасці і развіццё пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў;
падтрымка і развіццё творчай ініцыятывы па выкарыстанні і распаўсюджванні мастацкіх традыцый рэгіёна;
развіццё практычных навыкаў і творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі беларускай народнай творчасці;
выхаванне павагі да народнай культуры, гісторыі, пашырэнне ведаў, удасканаленне этнакультурных і даследчых кампетэнцый, майстэрства па выкананні і прэзентацыі мастацкіх твораў;
садзейнічанне сацыялізацыі асобы ва ўмовах сучаснага грамадства з улікам выхаваўча-адукацыйнага патэнцыялу беларускай народнай спадчыны.
1.5. раённы этап конкурсу праводзіцца да 31 мая 2023 года.
Намінацыі конкурсу:
“Культурныя традыцыі і абрады роднага краю”(каляндарныя і сямейныя абрады і святы, святочна-абрадавы комплекс: абрадавая дзея, дэкаратыўна-прыкладная атрыбутыка, музычны фальклор; народны тэатр батлейка).
“Музычная спадчына маёй Радзімы”(народныя музычныя традыцыі беларусаў, песенныя, танцавальныя, інструментальныя выканальніцкія стылі).
“Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны”(мастацкія творы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, традыцыйныя рамёствы і промыслы).
У кожнай з намінацый прадстаўляюццаіндывідуальныя і калектыўныяпраекты, якія накіраваны на даследаванне, захаванне, папулярызацыю традыцыйнай культуры беларусаў, мастацкую рэканструкцыю і творчае пераасэнсаванне народнай спадчыны ў сучасных умовах.
II. Удзельнікі конкурсу.
2.1. У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы (аўтары індывідуальных і калектыўных праектаў) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўляюць падтрымку праектна-даследчай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.
2.2. Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу – ад 12 да 17 гадоў.
III. Парадак арганізацыі і правядзення конкурсу.
На кожным этапе конкурсу ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты):
на першым этапе – кіраўнікамі ўстаноў адукацыі;
на другім, трэцім этапах – адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі абласных выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі;
на чацвёртым (заключным) этапе – Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Аргкамітэт узначальвае старшыня. Аргкамітэт кожнага этапу конкурсу фарміруе і зацвярджае склад журы.
3.2. Рэспубліканскі аргкамітэт:
інфармуе ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў аб умовах правядзення конкурсу і яго выніках;
фарміруе і зацвярджае склад экспертнай камісіі і журы конкурсу;
прымае матэрыялы на конкурс і арганізуе іх экспертызу;
зацвярджае на выснове пратакола пасяджэння экспертнай камісіі і журы вынікі конкурсу і ўзнагароджвае пераможцаў і прызёраў.
3.3. Рэспубліканскі конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:
першы этап(адборачны) – снежань 2022 года – красавік 2023 года – праводзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, уключае распрацоўку і рэалізацыю праектаў;
другі этап(адборачны) – май 2023 года – раённы;
трэці этап(адборачны)– чэрвень – жнівень 2023 года – абласны. Арганізацыя экспертызы матэрыялаў, вызначэнне пераможцаў і прызёраў абласнога этапа конкурсу;
чацвёрты этап(заключны)– верасень – лістапад 2023 года – рэспубліканскі.
3.4. Праект складаецца з тэкставай (друкаванай) распрацоўкі і відэароліка з дэманстрацыяй вопыту і вынікаў праектнай дзейнасці. Матэрыялы прадстаўляюцца на беларускай мове.
3.5. Афармленне і структура тэкставай распрацоўкі праекта ўключае наступныя часткі:
тытульны ліст (змяшчае: поўную назву ўстановы; тэму праекта; прозвішча, імя навучэнца(-цаў)-аўтара(-аў) праекта; узроставую катэгорыю; назву аб’яднання па інтарэсах; прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка праекта; горад, год);
змест (уключае назву ўсіх загалоўкаў з указаннем нумароў старонак, на якіх размяшчаюцца матэрыялы);
пашпарт праекта (уключае: назву праекта; тып праекта; адукацыйную вобласць; метады, выкарыстаныя ў праекце; формы прадстаўлення вынікаў праекта; установы і арганізацыі, ва ўзаемадзеянні з якімі выконваецца праект);
уводзіны (аб’ём да дзвюх старонак): абгрунтаванне актуальнасці і ідэі, мэты і задачы праекта.
асноўная частка (тэарэтычная і практычная, не больш за 10–15 старонак), у якой раскрываецца змест праблемы; аналізуюцца розныя пункты гледжання па праблеме даследавання, прадстаўленыя ў літаратуры; даецца апісанне і аналіз шляхоў і метадаў вырашэння праблемы; апісанне працэсу і зместу праектнай дзейнасці, мастацкага (творчага) прадукту праекта, выкарыстоўваецца даследчы матэрыял;
заключэнне (абагульняюцца і аналізуюцца вынікі праектнай дзейнасці);
спіс літаратуры;
дадаткі могуць уключаць даведачна-суправаджальныя, фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, распрацоўкі сцэнарыяў, тэхналагічныя карты, фотаілюстрацыі, буклеты, дадатковыя табліцы, графікі, малюнкі і іншыя матэрыялы, неабходныя для лепшага разумення зместу і атрыманых вынікаў.
Праект выконваецца ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі фарматавання: тэкст работы друкуецца з дзвюх старонак ліста ў фармаце А4 з палямі: злева – 30 мм, справа – 10 мм, зверху і знізу – 20 мм у тэкставым рэдактары Word (не ніжэй Word 97), шрыфтам 14 Times New Roman, міжрадковым інтэрвалам – 1.
Загалоўкі друкуюцца малымі літарамі (першая – вялікая). Старонкі неабходна нумараваць арабскімі лічбамі. Нумар старонкі прастаўляецца на ніжнім полі старонкі па цэнтры.
У табліцах варта выкарыстоўваць толькі адзін стыль межаў – суцэльную лінію (табліцы патрэбна афармляць карэктна па ўсіх правілах работы з табліцамі ў рэдактары MS Word). Усе наяўныя ў тэксце гіперспасылкі павінны быць рабочымі.
Спіс літаратуры і інтэрнэт-рэсурсаў варта размясціць у канцы дакумента. У тэксце спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках.
3.6. У відэароліках аўтары прэзентуюць вопыт і дэманструюць прадукты праектнай дзейнасці: мастацкую рэканструкцыю святочна-абрадавых комплексаў, фальклорна-тэатральных прадстаўленняў і інш. з выкарыстаннем адпаведных элементаў, мастацкія вырабы народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці, творы музычнага песеннага, інструментальнага, харэаграфічнага фальклору і інш. Аўтары выкарыстоўваюць непасрэдны каменціраваны паказ у дэманстрацыі вынікаў і прадуктаў творчай праектнай дзейнасці, рашэнні даследчых і практычных задач.
Працягласць відэароліка – да 10 хвілін, тэхнічныя параметры: HD1280х720; 1920х1080; фармат відэафайла – mp 4, AVI.
3.7. Праекты прадастаўляюцца ў электроным і папяровым варыянце. Папяровыя варыянты прадастаўляюцца ў кабінет 620 (Берташ М.В.), заяўкі на ўдзел і электроныя спасылкі на электроную пошту cdo@bar-roo-edu.brest.byда 31 мая 2023 года.
IV. Падвядзенне вынікаў конкурсу.
4.1. Крытэрыі ацэнкі:
актуальнасць і значнасць, аргументацыя канцэпцыі праекта;
лагічнасць, паўната раскрыцця тэмы;
самастойнасць даследавання;
стыль, мова выкладання матэрыялу (яснасць, вобразнасць, лаканічнасць, лексіка, граматыка);
наяўнасць абгрунтаваных высноў;
адпаведнасць рэгіянальным мастацкім традыцыям;
культура афармлення і прэзентацыі праекта;
мастацкая выразнасць і якасць выканання (для творчых прадуктаў праектнай дзейнасці);
крэатыўнасць, лаканічнасць і творчы падыход у прэзентацыі праекта;
адпаведнасць умовам конкурсу.
4.2 Фінансаванне раённых і абласных этапаў конкурсу ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, што выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Дадатак 2
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад начальніка аддзела па адукацыі
Баранавіцкага райвыканкама
Журы
раённага этапа IIIрэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
Віннік Наталля
Мікалаеўна
|
метадыст ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна”
|
|
|
Майсеня Сяргей
Іванавіч
|
загадчык УК “Баранавіцкі раённы цэнтр рамёстваў”
|
Мініч Віктар
Рыгоравіч
|
настаўнік гісторыі ДУА “Карчоўская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна
|
Круцько Кацярына Аляксееўна
|
метадыст УК “Баранавіцкі раённы цэнтр рамёстваў”
|
Дадатак 3
СКЛАД
арганізацыйнага камітэту па правядзенні
раённага этапа III рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
Прозвішча, імя, імя па бацьку
|
Пасада
|
Месца працы
|
Корзун Крысціна
Казіміраўна
|
Старшыня
|
Загадчык ДВМУ «Баранавіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет»
|
Берташ Марына Вікенцьеўна
|
Намеснік старшыні
|
Метадыст ДВМУ «Баранавіцкіраённывучэбна-метадычны кабінет»
|
Шлеведа Таццяна Віктараўна
|
Член аргкамітэта
|
Дырэктар ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна»
|
|
|
|
|
|
|
Дадатак 4
Заяўка на ўдзел у раённым этапе IIIРэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
№ п/п
|
Назва праекта
|
Намінацыя
|
Навучэнцы, удзельнікі
калектыўнага (індывід.)
праекта.
Прозвішча і імя цалкам
|
Узроставая катэгорыя
|
Аб’яднанне па інтарэсах
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога, кіраўніка праекта цалкам
|
Назва і адрас установы адукацыі
|
Адрас электроннай пошты і нумар тэлефона для сувязі
|