Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.10.2024

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні раённага этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенніраённага этапа

рэспубліканскай выставы-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці

“Саматканы цуд”

  1. Выстава-конкурс праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з установай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей iмоладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Нацыянальны цэнтр).
  2. Выстава-конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага iдухоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз ixдалучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны; прыцягнення ўвагі дзяцей iтворчай моладзi праз сродкі вiзуальнага мастацтва да народных мастацкіх рамёстваў, традыцыйнага iсучаснага мастацкага тэкстылю; развіцця дзіцячай творчасціў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; выяўлення iпадтрымкі юных талентаў; матывацыі педагогаў дадатковай адукацыі да ўдасканалення свайго прафесійнага майстэрства iінавацыйнага пошуку ў галіне дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
  3. Інфармацыя аб правядзенніабласнога этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны центр маладзёжнай творчасці”.
  4. У выставе-конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку тых, у якіх рэалiзуюцца факультатыўныя заняткі мастацкай накіраванасці, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей iмоладзi (цэнтраў, палацаў).). Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: ад 6 да 18 гадоў.
  5. Выстава-конкурс праводзіцца з верасня 2024 года па сакавік 2025 года ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаўiпрызёраў другога iтрэцяга этапау:

першы этап (адборачны) - праводзіцца ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) - раённы, раённы для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне, гарадскі;

трэці этап (адборачны) – абласны;

чацвёрты этап (заключны) - рэспубліканскі - праводзіцца у лютым 2025 года.

  1. Тэрміны правядзення першага, другога этапаў выставы- конкурсу вызначаюцца ўстановамiадукацыі, адпаведнымiструктурнымі падраздзяленнямi раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
  2. На кожным этапе выставы-конкурсу ствараецца журы.
  3. Арганізатары выставы-конкурсу маюць права на апрацоўку персанальных звестак удзельнікаў (публікацыю спісаў пераможцаў, выданне дыпломаў, афіш, буклетаў iг.д.). Прадастаўленне творчых работ на выставу-конкурс азначае аўтаматычную згоду ўдзельніка iяго афіцыйнага прадстаўніка з умовамі выставы-конкурсу iз правам арганізатара на апрацоўку персанальных дадзеных.
  4. Да ўдзелу ўраённым этапе выставы-конкурсу да 13 снежня 2024 года неабходна прадставіць:

заяўку на ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу (дадатак 2);

маніторынг удзелу ў выставе-конкурсе (дадатак 5);

інфармацыйныя матэрыялы конкурсу на беларускай мове (каталожныя дадзеныя, заяўка) па электроннай пошце cdo@bar-roo-edu.brest.byз паметкай “Саматканы цуд”;

творчыя работы.

  1. На выставу-конкурс прымаюцца індывідуальныя iкалектыўныя работы, розныя па тэматыцы, кампазіцыі iтэхніцы выканання, традыцыйнага iсучаснага напрамку: ткацтва; вышыўка; народныя лялькі; лялькі ў нацыянальным строі; беларускі традыцыйны рэгіянальны касцюм, яго элементы i інтэрпрэтацыі; лямец (шерстеваляние); тэкстыльная аўтарская лялька; тэкстыльны арт-аб’ект (аб’ёмныя абстрактныя работы).

На зваротным баку кожнай работы абавязкова размяшчаюцца каталожныя дадзеныя, дзе ўказваецца назва работы; прозвішча, iмя iўзрост аўтара; назва аб’яднання па інтарэсах; прозвішча, iмя, iмя па бацьку педагога дадатковай адукацьі; поўная назва ўстановы (дадатак 2).

Работы павінны быць творчымiiарыгiнальнымi ў тэматычным плане, у эксперыментаванні з матэрыялам, мець яркае iвыразнае раскрыццё вобразаў; выкананы акуратна, згодна з тэхналогіяй у адпаведнасці з кампазiцыйнымi асаблiвасцямi.

  1. Выстава-конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: “Вышыўка”, “Ткацтва”, “Габелен”, “Лямец” (шерстеваляние), “Вязанне”, “Традыцыйная лялька”, “Сучасная лялька”, “Нацыянальны касцюм”, “Тэкстыльны каллаж”, “Арт-аб’ект”.

Пераможцы iпрызёры выставы-конкурсу вызначаюцца ў трох узроставых катэгорыях: 6-9 гадоў, 10-13 гадоў, 14-18 гадоў.

  1. Па выніках работы журы рэспубліканскага этапу выставы- конкурсу вызначаюцца пераможцы iпрызёры ў адпаведнасці з намінацыямі iўзроставымi катэгорыямi ўдзельнікаў.
  2. Работы ацэньваюцца ў адпаведнасці з крытэрыямi згодна дадатку 3 да дадзеных умоў.

Журы пакідае за сабой права на вызначэнне колькасці прызавых месцаў у намінацыях (колькасць прызавых месцаў можа быць павялiчана або зменшана).

  1. Пераможцы iпрызёры раённага этапа выставы-конкурсу ў кожнай намінацыіiўзроставай катэгорыіўзнагароджваюцца дыпломамi I, II, III ступеніаддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама.

Пераможцы iпрызёры абласнога этапа выставы-конкурсу ў кожнай намінацыіiўзроставай катэгорыіўзнагароджваюцца дыпломамi I, II, III ступеніГалоўнага упраўленняпа адукацыіБрэсцкага аблвыканкама.

Усе ўдзельнікі Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна- прыкладной творчасці “Саматканы цуд” узнагароджваюцца дыпломамi Нацыянальнага цэнтра.

  1. Работы пераможцаўiпрызёраў выставы-конкурсу застаюцца ў рэспубліканскім выставачным фондзе, арганізацыйны камітэт выставы- конкурсу пакідае за сабой права дэманстраваць работы на мерапрыемствах некамерцыйнага характару.
  2. Інфармацыя аб правядзенніiвыніках выставы-конкурсу будзе размешчана на сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей iмоладзiwww.nchtdm.by,а таксама будзе прадстаўлена ў сродках масавай інфармацыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 2

Заяўка да ўдзелу ў раённым этапе Рэспубліканскай выставы-конкурсу
дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”

№ п/п

Назва работы

Прозвшча, iмя аўтара, узрост

Назва аб'яднання па інтарэсах

Прозвшча, iмя, iмя па бацьку педагога

Назва ўстановы

Намінацыя “Вышыўка”

1

 

“Конь”

 

ІваноўІван,

15 гадоў

аб'яднанне па штарэсах “Спадчына”

Паўлавец Вольга Мікалаеўна

ДУА “Центр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста”

Прыклад афармлення каталожных дадзеных

“Конь”

ІваноўІван,15 гадоў

аб'яднанне па інтарэсах “Спадчына”

педагог Паўлавец Вольга Мікалаеўна

ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 3

Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ

Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”

п/п

Крытэрьп

Балы

Захаваннебеларускіхнародныхрамёстваў

от 0 до 10

Кампазіцыйнае i каляровае рашэнне

от 0 до 10

Адзінства стылявога, мастацкага iвобразнага рашэння работы

от 0 до 10

Арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення

от 0 до10

Спалучэнне традыцыйнай творчасцiі сучаснай культуры

от 0 до10

Выкарыстанне новых тэхнікiтэхналогій у творчых работах

от 0 до10

Максимальная колькасць балаў

60

 

 

Разделы сайта