Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.03.2026

Аб правядзенні раённага этапа рэспубліканскай краязнаўчай акцыі “Тут пачатак Радзімы маёй”

З 1 красавіка 2026 года праходзіць раённы этап рэспубліканскай краязнаўчай акцыі “Тут пачатак Радзімы маёй” (далей – акцыя).

Умовы правядзення
раённага этапа рэспубліканскай краязнаўчай акцыі

“Тут пачатак Радзімы маёй”

1. Агульныя палажэнні

1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2026 год, пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2026 № 06-01-24/2824/дс “Аб правядзенні рэспубліканскай краязнаўчай акцыі “Тут пачатак Радзімы маёй”, з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне, гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы
ў 2026 годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі “Тут пачатак Радзімы маёй” (далей – Акцыя) праводзяцца рэспубліканскія конкурсы (далей   конкурсы):

юных экскурсаводаў “Вандруем па родных ваколіцах”;

“Па старонках Дзённіка вандроўніка”.

1.2. Арганізатарам правядзення конкурсаў Акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне Акцыі ажыццяўляе Установа адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства” (далей – Рэспубліканскі цэнтр).

Каардынатар абласных этапаў акцыі – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”.

Каардынатар раённых этапаў – аддзел па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Барананвіцкага раёна”

1.3. Конкурсы Акцыі праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў адпаведна Умовам правядзення.

1.4. Для правядзення конкурсаў Акцыі на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты.

1.5. Для падвядзення вынікаў конкурсаў Акцыі на кожным этапе арганізацыйным камітэтам ствараецца журы.

2. Удзельнікі конкурсаў Акцыі – асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

3. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.

3.1. Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў “Вандруем па родных ваколіцах”

3.1.1. Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў “Вандруем па родных ваколіцах” (далей – конкурс) праводзіцца з сакавіка па кастрычнік 2026 года.

3.1.2. Конкурс праводзіцца ў мэтах духоўнага ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны малой радзімы, фарміравання патрыятычных каштоўнасцей, папулярызацыі краязнаўчай і экскурсійнай дзейнасці сярод дзяцей і моладзі.

3.1.3. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

сістэматызацыя агульнавядомых гістарычных, культурных, эканамічных, прыродных, сацыяльных каштоўнасцей малой радзімы, выяўленне яе малавядомых адметнасцей;

папулярызацыя асаблівасцей гісторыка-культурных і прыродных славутасцей малой радзімы;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў экскурсійную дзейнасць, прывіццё навыкаў экскурсавода;

развіццё творчых здольнасцей, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці;

пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў праз экскурсійную дзейнасць;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных экскурсаводаў.

3.1.4. Парадак правядзення конкурсу.

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы адпаведна п. 2 у дзвюх катэгорыях:

да 14 гадоў,

14 гадоў і болей.

Удзельнікі Конкурсу праводзяць папярэднюю пошукава-даследчую работу: вывучаюць гісторыю, культуру і прыроду сваёй мясцовасці, працуюць з архіўнымі, бібліяграфічнымі і іншымі крыніцамі, вызначаюць тэму і аб’екты экскурсіі, аналізуюць сабраны фактычны матэрыял, складаюць маршрут, працуюць над тэкстам і методыкай правядзення экскурсіі.

3.1.5. На конкурс прадстаўляецца конкурсная работа, якая ўключае:

відэаматэрыял экскурсіі, якую праводзіць удзельнік конкурсу на мясцовасці (без уліку часу, неабходнага на пераход ад аб’екта да аб’екта). Працягласць відэапрэзентацыі – да 10 хвілін. Экскурсія можа быць тэматычнай, комплекснай або агляднай (па жаданню ўдзельніка). Колькасць аб’ектаў падчас правядзення экскурсіі не абмяжоўваецца. Абавязковай умовай з’яўляецца прысутнасць удзельніка конкурсу ў кадры ў якасці экскурсавода, які вядзе аповяд;

тэкставы варыянт экскурсіі з пазначэннем аўтара (прозвішча, імя, клас, установа адукацыі, раён, вобласць, кіраунік навучэнца), які ўключае ўводзіны, нітку маршруту, тэхналагічную карту, поўны тэкст экскурсіі і заключэнне.

3.1.6. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

“Абсягі роднага горада”;

“Зямля маіх бацькоў”.

У намінацыі “Абсягі роднага горада” ўдзельнікамі конкурсу прадстаўляецца гарадское асяроддзе, а ў намінацыі “Зямля маіх бацькоў” – сельскае (вёска, мястэчка, раён).

3.1.7. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць зместу заяўленай тэме і намінацыі;

адпаведнасць патрабаванням да тэкставага матэрыялу, змястоўнасць, дакладнасць фактычнага матэрыялу;

лагічнасць пабудовы экскурсіі і абгрунтаванасць пераходаў паміж аб’ектамі;

валоданне методыкай спалучэння паказу і расказу;

культура мовы, эмацыянальнасць выступлення;

ўменне ўзаемадзейнічаць з аўдыторыяй;

займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм;

вытрымліванне хранаметражу.

3.2. Рэспубліканскі конкурс “Па старонках Дзённіка вандроўніка”.

3.2.1. Рэспубліканскі конкурс “Па старонках Дзённіка вандроўніка” (далей – конкурс) праводзіцца з сакавіка па снежань 2026 года.

3.2.2. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання патрыятычных пачуццяў у навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

удасканаленне сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, развіццё адукацыйнага турызму;

пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыне роднага краю;

развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і іх творчых здольнасцей.

3.2.3. Парадак правядзення конкурсу.

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзвюх катэгорыях:

1–4 класы,

5–11 класы.

Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў непаўналетняга) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка (далей – Дзённік), у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.

Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/Турысцка-экскурсійная работа).

3.2.4. Конкурсная работа складаецца з Дзённіка і творчай работы “З алоўкам у вандроўку”.

Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў:

колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы (ад 2 да 5, у залежнасці ад узросту);

паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі навучэнцы);

выкананыя заданні (для навучэнцаў II і III ступеняў адукацыі, якія размешчаны ў канцы Дзённіка);

адзнакі (абавязкова) аб наведванні экскурсійных аб’ектаў у адпаведнасці з рэкамендацыямі;

фотаздымкі або qr-коды са спасылкай на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены на фоне аб’ектаў маршруту і мець подпіс: дата, назва аб’ектаў, месца знаходжання);

запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разварот Дзённіка “Для заметок/Мои впечатления”).

Таксама будзе ацэньвацца творчае афармленне, акуратнасць запаўнення Дзённіка, культура мовы. Пры творчым падыходзе да афармлення Дзённіка абавязкова павінен быць варыянт яго зацверджанага макета.

Творчая работа “З алоўкам у вандроўку” (далей – творчая работа) – гэта матэрыял інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі.

Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).

На конкурс падаецца творчая работа напісаная ад рукі ўдзельнікам конкурсу.

3.2.5. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць патрабаванням да конкурснага матэрыялу;

змястоўнасць (паўната раскрыцця, арыгінальнасць задумы);

аўтарскае прадстаўленне работы (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);

адпаведнасць жанру (нататкі);

культура мовы;

творчае афармленне.

Вынікі конкурсу падводзяцца па суме балаў ацэнкі Дзённіка і творчай работы.

3.2.6. Конкурсныя матэрыялы ўдзельнікаў прадстаўляюцца ў аддзел па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама (Патоцкай І.М.) ці ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна”

для конкурсу “Вандруем па родных ваколіцах”да 15 чэрвеня 2026 г.,

для конкурсу “Па старонках Дзённіка вандроўніка”
- да 1 кастрычніка 2026 г.

Тэлефон для даведак: 650957.

Электронныя варыянты работэтап (для конкурсу “Вандруем па родных ваколіцах”) прадастаўляюцца на конкурс у выглядзе файлаў, размешчаных на воблачным захаванні. Інфармацыя павінна ўключаць назву намінацыі і ўстановы адукацыі, поўнае прозвішча і імя удзельнікаў; прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўнікоў праекта, кантактны тэлефон з прэфіксам. Спасылка на электронныя матэрыялы дасылаецца на электронны адрас cdo@bar-roo-edu.brest.by з паметкай назва конкурсу, прозвішча аўтара.

4. Афармленне конкурсных работ.

Конкурсныя работы з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтару работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў. Да матэрыялу, напісанага на рускай мове, дадаткова неабходна ўключаць тытульную старонку на беларускай мове.

Не прымаюцца да ўдзелу:

1. працы, аформленыя не належным чынам (афармленне тытульнага ліста альбо заяўкі без указання поўных кантактных дадзеных аўтара і кіраўніка; рэфератыўныя работы, а таксама работы, выкананыя ў чорна-белым афармленні).

  1. Аўтары, удзельнікі мерапрыемстваў, даюць згоду арганізатарам адпаведных этапаў правядзення мерапрыемстваў на публікацыю сваіх работ у друкаваных і (ці) электронных выданнях, публічную дэманстрацыю на сайтах арганізатараў, некамерцыйнае выкарыстанне матэрыялаў з мэтай папулярызацыі Акцыі (з захаваннем аўтарскіх правоў), а таксама згоду на праўку і скарачэнні (пры неабходнасці) тэкставых матэрыялаў з захаваннем аўтарскай пазіцыі.

У выпадку прадастаўлення непоўных даведачных і кантактных дадзеных аб рабоце (недакладная інфармацыя аб намінацыях, альбо
яе адсутнасць, няпоўныя даныя аб аўтарах і кіраўніках працы, прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю, пасада кіраўніка праекта) працы
не прымаюцца і не разглядаюцца.

5. Падвядзенне вынікаў конкурсаў Акцыі

Пераможцы і прызёры конкурсаў Акцыі вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага конкурсу.

Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсаў Акцыі пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.

Работы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

7. Фінансаванне конкурсаў Акцыі ажыццяўляецца:

на першым, другім, трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;

на чацвёртым (заключным) этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Камандзіровачныя выдаткі педагогам і праезд удзельнікаў мерапрыемстваў заключнага этапу адпаведнага конкурсу Акцыі ажыццяўляецца за кошт накіроўваючай арганізацыі.

Фотоматериалы

Разделы сайта