Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.11.2021

Внимание! Конкурс "Нашчадкі традыцый"

ПАЛАЖЭННЕ

аб раённым этапе

II рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў

“Нашчадкі традыцый”

 

Дадзеныя ўмовы вызначаюць парадак арганізацыі і правядзення раённага этапа II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (далей конкурс).

Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Канцэпцыяй і Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі, Дзяржаўнай праграмай “Адукацыя і маладзежная палітыка” і прысвечаны Году народнага адзінства.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.

Арганізатарамі раённага этапа з’яўляюцца аддзел па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама, ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна”.

Конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.

Задачы:

павышэнне матывацыі да даследчай дзейнасці і развіццё пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў;

падтрымка і развіццё творчай ініцыятывы па выкарыстанню і распаўсюджванню мастацкіх традыцый рэгіёна;

развіццё практычных навыкаў і творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі беларускай народнай творчасці;

выхаванне павагі да народнай культуры, пашырэнне ведаў, удасканаленне этнакультурных і даследчых кампетэнцый, майстэрства па выкананні і прэзентацыі мастацкіх твораў;

садзейнічанне сацыялізацыі асобы ва ўмовах сучаснага грамадства з улікам выхаваўча-адукацыйнага патэнцыялу беларускай народнай спадчыны.

Раённы этап праводзіцца з лістапада 2021 года па снежань 2021 года па наступных намінацыях:

народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць: традыцыі і сучаснасць (прадстаўляюцца праекты ў галіне народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці (мастацкі роспіс, мастацкі тэкстыль, кераміка, мастацкая апрацоўка саломкі, выцінанка і інш.), якія накіраваны на даследванне, захаванне, мастацкую рэканструкцыю элементаў традыцый культуры і творчае пераасэнсаванне беларускай народнай спадчыны ў сучасных умовах);

фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць

(прадстаўляюцца праекты ў галіне фальклорнай творчасці (музычнай, харэаграфічнай, гульнёвай, абрадавай і інш.), якія накіраваны на даследванне, захаванне, мастацкую рэканструкцыю элементаў традыцыйнай культуры і творчае пераасэнсаванне беларускай народнай спадчыны ў сучасных умовах);

народная творчасць: традыцыі і сучаснасць

(прадстаўляюцца інтэграваныя праекты ў галіне народнай творчасці (дэкаратыўна-прыкладной, фальклорнай, тэатральнай і інш.), якія накіраваны на даследванне, захаванне, мастацкую рэканструкцыю элементаў традыцыйнай культуры і творчае пераасэнсаванне беларускай народнай спадчыны ў сучасных умовах).

Удзельнікі конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўляюць падтрымку праектнай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне. Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу ад 10 да 18 гадоў.

Умовы конкурсу

Конкурс праводзіцца ў тры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў другога і трэцяга этапаў:

Першы этап – лістапад -снежань 2021 года – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі гарадскога, раённага падпарадкавання і ўключае распрацоўку і рэалізацыю праектаў. Для адбору праектных работ навучэнцаў ствараецца журы.

Другі этап – снежань 2021 года – студзень 2022 года – абласны. На базе УА “БДАЦМТ” складаецца абласны аргамітэт і экспертная камісія, для арганізацыі экспертызы і вызначэння пераможцаў і прызёраў абласнога этапа конкурсу. На дадзеным этапе ў конкурсе прымаюць удзел пераможцы раённых этапаў.

Трэці этап – люты - красавік – 2022 года – рэспубліканскі, які праводзіцца ў два туры: папярэдні тур – люты–сакавік 2022 года – экспертыза і ацэнка работ навучэнцаў; выніковы тур – красавік 2022 года – падвядзенне вынікаў конкурсу, творчая прэзентацыя праектаў навучэнцаў, пераможцаў і прызёраў конкурсу, прадстаўленне прадуктаў праектнай дзейнасці (выстаўка мастацкіх вырабаў, творчыя выступленні фальклорных калектываў і інш.) адбудуцца на фестывалі праектаў III Рэспубліканскага педагагічнага форуму ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу да 14 снежня 2021 года ўстановы адукацыі прадстаўляюць заяўку (дадатак 3) на ўдзел на электронны адрас cdo@baranovichi.edu.by.

Да 22 снежня 2021 года ўстановы адукацыі прадстаўляюць тэкставыя распрацоўкі і відэаролікі з прэзентацыяй вопыту і дэманстрацыяй вынікаў праектнай дзейнасці ў ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна” або кабінет 620 аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама. Электронныя версіі размяшчаюцца на Google Дыск адпаведна конкурсных намінацый і разам з заяўкай прадстаўляецца спасылка на электронны адрас cdo@baranovichi.edu.by .

Праектныя работы навучэнцаў прадстаўляюцца на беларускай мове.

Афармленне і структура праектнай работы (тэкставай распрацоўкі)

Тытульны ліст (змяшчае: поўную назву ўстановы; тэму праекта; прозвішча, імя навучэнца(-цаў)-аўтара(-аў) праекта цалкам; узроставую катэгорыю; назву аб’яднання па інтарэсах (калі ёсць); прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка праекта цалкам; горад, год).

Змест (уключае назву ўсіх загалоўкаў з указаннем нумароў старонак, на якіх размяшчаюцца матэрыялы).

Пашпарт праекта (уключае: назву праекта; тып праекта; адукацыйную вобласць; метады, выкарыстаныя ў праекце; формы прадстаўлення вынікаў праекта; установы і арганізацыі, ва ўзаемадзеянні з якімі выконваецца праект).

Уводзіны (аб’ём да дзвюх старонак): матывуецца выбар тэмы, вызначаецца яе актуальнасць (тэарэтычнае і практычнае значэнне); мэты і задачы праекта; вылучаецца гіпотэза.

Асноўная частка (не больш за 10-15 старонак): раскрываецца змест праблемы; аналізуюцца розныя пункты гледжання на праблему даследу, наяўныя ў літаратуры; выкарыстоўваецца даследчы матэрыял, даецца апісанне і аналіз шляхоў і метадаў вырашэння праблемы; апісанне мастацкага (творчага) прадукту праекта. Асноўная частка можа складацца з некалькіх падраздзелаў; яе змест павінен дакладна адпавядаць тэме работы і цалкам яе раскрываць.

Заключэнне (абагульняюцца вынікі праведзенай работы і іх аналіз, фармулююцца высновы праектнай дзейнасці).

Спіс выкарыстанай літаратуры (змяшчае крыніцы інфармацыі: навукова-папулярныя часопісы і кнігі, падручнікі і навучальныя дапаможнікі, слоўнікі, энцыклапедыі, інтэрнэт-крыніцы і інш.).

Дадаткі могуць уключаць: фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, распрацоўкі сцэнарыяў, тэхналагічныя карты, фотаілюстрацыі, буклеты, дадатковыя табліцы, графікі, малюнкі і іншыя матэрыялы, неабходныя для лепшага разумення атрыманых вынікаў.

Праект выконваецца ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі фарматавання: тэкст работы друкуецца з дзвюх старонак ліста ў фармаце А4 з палямі: злева – 30 мм, справа – 10 мм, зверху і знізу – 20 мм у тэкставым рэдактары Word не ніжэй (Word 97), шрыфтам № 14 TimesNewRoman, міжрадковым інтэрвалам – 1.

Загалоўкі друкуюцца малымі літарамі (першая - вялікая). Старонкі неабходна нумараваць арабскімі лічбамі. Нумар старонкі прадстаўляецца на ніжнім полі старонкі па цэнтры.

У табліцах варта выкарыстоўваць толькі адзін стыль межаў – суцэльную лінію (табліцы патрэбна афармляць карэктна па ўсіх правілах работы з табліцамі ў рэдактары MSWord). Усе наяўныя ў тэксце гіперспасылкі павінны быць рабочымі.

Спіс літаратуры і інтэрнэт-рэсурсаў варта размясціць у канцы дакумента. У тэксце спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках.

У відэароліках аўтары прэзентуюць вопыт і дэманструюць прадукты праектнай дзейнасці: мастацкія вырабы народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці, творы музычнага (песеннага, інструментальнага), харэаграфічнага фальклору, мастацкую рэканструкцыю святочна-абрадавых комплексаў, фальклорна-тэатральных прадстаўленняў і інш. з выкарыстаннем адпаведных элементаў і сінтэз розных відаў народнага мастацтва. Аўтары выкарыстоўваюць непасрэдны каменціраваны паказ у дэманстрацыі вынікаў і прадуктаў творчай праектнай дзейнасці, рашэнні практычных і даследчых задач.

Працягласць відэароліка – да 10 хвілін, тэхнічныя параметры: HD 1280x720; 1920x1080; фармат відэафайла – mp 4, AVI.

                           

Падвядзенне вынікаў

Ацэнку праектных работ праводзіць журы ( дадатак 2)

         Ацэнка праектных работ навучэнцаў праводзіцца па наступных крытэрыях:

         фармулёўка тэмы і аргументацыя канцэпцыі праекта;

         актуальнасць і значнасць;

лагічнасць, паўната раскрыцця тэмы;

самастойнасць даследвання;

наяўнасць абгрунтаваных высноў;

адпаведнасць рэгіянальным мастацкім традыцыям;

творчае пераасэнсаванне народнай спадчыны;

мастацкая выразнасць і якасць выканання (для творчых прадуктаў праектнай дзейнасці);

стыль, мова выкладання матэрыялу (яснасць, вобразнасць, лаканічнасць, лексіка, граматыка);

культура афармлення матэрыялаў;

адпаведнасць умовам конкурсу.

Журы вызначае пераможцаў і прызёраў з ліку ўдзельнікаў конкурсу ў кожнай намінацыі.

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыкаенкама і прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу. Па выніках трэцяга этапа ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

         Лепшыя праекты навучэнцаў выдаюцца ў рэспубліканскім зборніку, публікуюцца ў навукова-метадычным часопісе “Выхаванне і дадатковая адукацыя” і прапагандуюцца ў рамках правядзення рэспубліканскіх і рэгіянальных мерапрыемстваў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 2

 

Склад журы раённага этапа

II рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў

“Нашчадкі традыцый”

 

Прыход Яўгеній Тадэвушавіч

Загадчык аддзялення дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна”, старшыня журы

 

Лайша Таццяна

Міхайлаўна

Дырэктар ДУК “Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, член журы

Круцько Кацярына Аляксееўна

 

Метадыст раённага Цэнтра рамёстваў, член журы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                     

 

 

 

 

 

 

Дадатак3

 

 

Заяўка

________________________________________________

(назва ўстановы адукацыі)

на ўдзел у раённым этапе II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

 

Назва праекта

Намінацыя

Навучэнцы, удзельнікі калектыўнага, індывідуальнага праекта (Прозвішча і імя цалкам)

Узроставая катэгорыя

Аб’яднанне по інтарэсах (калі ёсць)

Прозвішча, імя , імя па бацьку педагога, кіраўніка праекта (цалкам)

Назва і адрас установы

Адрас электроннай пошты, кантактны тэлефон

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фотоматериалы

Разделы сайта