ПАЛАЖЭННЕ
аб раённым этапе
VIII адкрытага абласнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод”
VIII адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод” праводзіцца згодна з календаром асноўных массавых мерапрыемстваў з навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі,
устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, планам работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама на 2021, 2022 год.
Мэта: стварэнне ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыцяўленне дыялогу культур паміж рознымі пакаленнямі і носьбітамі.
Задачы :
прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем выхавання дзяцей і моладзі сродкамі традыцынай народнай творчасці;
удасканаленне форм арганізацыі вольнага часу ў дзіцяча-маладзёжным асяроддзі;
узаемаўзбагачэнне славянскіх культур праз зносіны дзяцей і моладзі.
Заснавальнікі і арганізатары фестываля – галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, установа адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”.
Арганізатарамі раённага этапа фестывалю з’яўляюцца аддзел па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама, ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна”.
У фестывалі прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна.
СТРУКТУРА ФЕСТЫВАЛЮ
Фестываль праводзіцца па наступных напрамках дзейнасці:
- Раённы этап IIIабласнога конкурса дзіцячых навукова-даследчых работ “Фальклорная спадчына” па выніках фальклорна-этнаграфічных экспедыцый сваёй мясцовасці (лістапад 2021 г. – люты 2022 г.).
- Раённы этап III абласнога конкурса відэакліпаў “Берасцейская талакуха” па выніках творчай і экспедыцыйнай дзейнасці аматарскіх мастацкіх калектываў (снежань 2021 г. – сакавік 2022 г.).
- Адборачныя агляды дзіцячай народнай творчасці,святы фальклорнага мастацтва ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вобласці (снежань 2021 г. – студзень 2022 г.).
- Раённы агляд дзіцячай народнай творчасці, святы фальклорнага мастацтва (студзень – люты 2022 г.).
Раённы агляд дзіцячай народнай творчасці, святы фальклорнага мастацтва
1. Раёны агляд дзіцячай народнай творчасці, фальклорных праграм і выстава раёна ( студзень-люты 2022 г.)
Ад устаноў адукацыі прадстаўляецца фальклорная праграма або асобныя нумары па наступным намінацыям:
- фальклорная музыка: выканаўцы на старадаўніх музычных інструментах (саліст, ансамбль);
- фальклорныя спевы: абрадавыя і пазаабрадавыя (саліст, ансамбль);
- фальклорны танец: танцавальныя пары выканаўцы побытавых танцаў (пераможцы раённых этапаў), ансамблі танца;
- фальклорны тэатр (абрад, чытанне, гульня):
самабытныя мясцовыя дзіцячыя абрадавыя і пазаабрадавыя гульні, лічылкі, казкі, легенды, байкі, паданні, забавы, карагоды каляндарнага цыклу, батлеечныя тэатры;
- фальклорны касцюм: дэманстрацыя строя свайго рэгіёну (рэканструкцыя касцюма позняга перыяду; фольк-мадэрн),* дэманстрацыя аўтэнтычнага касцюма дазваляецца толькі на выставе (манекен).
2. “Бабуліна кухня” конкурс традыцыйных страў Берасцейшчыны (абрадавыя і бытавыя).
На конкурс прадстаўляюцца рэцэпты страў, сваёй мясцовасці ў выгляде буклетаў, зборнікаў.
3. Фальклорная выстава-конкурс “Горад майстроў” (прадстаўляюцца творы навучэнцаў, выкананыя на падставе традыцыйных раместваў рэгіёну);
4. Выстава аўтэнтычных рэчаў “Музейны куток” (вырабы, рэчы, прылады працы, сабраныя па выніках фальклорна-этнаграфічных экспедыцый), прэзентацыя выставы можа суправаджацца песнямі, забавамі альбо абрадам, у якім дзейнічае прэзентуемая прылада працы.
5. Майстар-класы навучэнцаў-майстроў народных промыслаў (ганчарства, саломапляценне, ткацтва, вышыўка, роспіс па шклу, валянне валёнкаў, пляценне кошыкаў і інш.), навучэнцаў-майстроў з удзелам носьбітаў (народных майстроў свайго рэгіёну).
*У выпадку складзенай эпідэміялагічнай сітуацыі, установа адукацыі рыхтуе відэа асобных выступленняў. Відэа прэзентацыі выстаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, майстар-класаў юных майстроў і прэзентацый “Бабуліна кухня” прадстаўляюцца асобна.
Заключныя імпрэзы VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод» (май 2022 г., Брэсцкая вобласць):
Заахвочванне ўдзельнікаў
Спецыяльнымі дыпломамі аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама узнагароджваюцца пераможцы мэтавых конкурсаў:
- конкурс фальклорнай музыкі;
- конкурс фальклорных спеваў;
- конкурс фальклорных танцавальных калектываў; пар – выканаўцаў побытавых танцаў;
- конкурс фальклорных тэатраў, батлеек;
- конкурс фальклорнага касцюма;
- конкурс фальклорных майстроў (майстар-класс);
- конкурс фальклорнай кухні;
- конкурс відэакліпаў па творам фальклорнага мастацтва;
- конкурсдзіцячых навукова-даследчых работ;
- выстава-конкурс аўтэнтычных рэчаў “Музейны куток”.
Дадатак 4
Умовы раённага этапу
III абласнога конкурса відэакліпаў “Берасцейская талакуха”
па выніках творчай дзейнасці фальклорных калектываў у рамках
VIII абласнога адкрытага фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”
Мэта: садзейнічанне павышэнню творчага ўзроўню навучэнцаў праз выразныя сродкі відэамастацтва, выхаванню нацыянальнай і грамадскай свядомасці.
Задачы: прапаганда нацыянальных, мясцовых фальклорных традыцый;
прэзентацыя фальклорных калектываў сістэмы адукацыі Брэсцкай вобласці;
выхаванне любові да культурнай спадчыны малой Радзімы.
Арганізатары:
галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, установа адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзежнай творчасці”.
Тэрмін правядзення:
1 снежня 2021 года – 20 красавіка 2022 года.
Удзельнікі:
аматарскія аб’яднанні, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Брэсцкай вобласці.
Асноўныя крытэрыі адзнакі:
- выкарыстанне аўтэнтычнага фальклорнага матэрыяла;
- узровень выканаўчага майстэрства;
- артыстызм, музычнасць, выразнасць;
- наяўнасць носьбіта;
- касцюмы і рэквізіт;
- рэжысёрска-пастановачная работа.
Патрабаванні:
відэакліп фальклорнага калектыву, саліста павінен быць працягласцю ад 1 да 5 хвілін, з’яўляецца вынікам яго творчай дзейнасці;
відэакліп здымаецца любымі тэхнічнымі сродкамі з фальклорнага матэрыялу: на песню, танец, тэатр моды, гульню, забаўлянку, музычны твор.
Намінацыі:
- відэакліп на аснове аўтэнтычнага фальклору з носьбітам;
- відэакліп на аснове традыцыйна-абрадавай дзейнасці;
- відэакліп у стылі фольк-мадэрн.
Патрабаванні:
павінен мець інфармацыйную застаўку з назвай твора і аўтара;
відэакліп дасылаецца ва ўстанову адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна ” cdo@bar-roo-edu.brest.by(з паметкай “На конкурс відэакліпаў “Берасцейская талакуха” у выглядзе cпасылкі на Яндэкс-дыск)
Заяўка дасылаецца разам з кліпам.
№
п/п
|
Назва кліпа
|
Назва аб’яднання/ Прозвішча, імя навучэнца
|
Установа адукацыі
|
Прозвішча асабістага імя, імя па бацьку педагога
|
Для падвядзення вынікаў конкурсу і вызначэння пераможцаў фарміруецца журы, склад якога вызначае арганізацыйны камітэт VIIIадкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”.
Рашэннем журы вызначаюцца лепшыя відэакліпы, якія будуць узнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені спецыяльнымі дыпломамі фестывалю, творы пераможцаў увайдуць у зборнік відэакліпаў конкурсу “Берасцейская талакуха” і будуць прэзентаваны на VIII адкрытым абласным фестывалі фальклорнага мастацтва “Радавод” ў маі 2022 года.
Дадатак 5
Умовы раённага этапу
III абласнога конкурсу дзіцячых навукова-даследчых работ “Фальклорная спадчына”па выніках фальклорна-этнаграфічных экспедыцый сваёй мясцовасці ў рамках
VIIIадкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”
Мэта: падтрымка творчасці таленавітых дзяцей і моладзі, выхаванне нацыянальнай і грамадскай свядомасці, патрыятызму, зацікаўленасці творчай моладзі ў грамадска-карыснай дзейнасці.
Задачы: выхаванне любві да роднай культуры, фарміраванне каштоўных арыенціраў;
зберажэнне мясцовых традыцый і стварэнне ўмоў па іх пераемнасці;
выхаванне патрыятызму, умацаванне ў грамадстве высокіх маральных і эстэтычных ідэалаў;
прапаганда нацыянальных культурных каштоўнасцей беларускага народа;
развіццё навыкаў стварэння навукова-даследчых работ.
Арганізатары конкурсу:
галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна”.
Падача конкурсных работ:
конкурсная работа дасылаецца ў ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна” у электронным выглядзе з абавязковым надпісам “На конкурс дзіцячых навукова-даследчых работ “Фальклорная спадчына”,у камп’ютарным наборы (не больш за 6 старонак (колькасць старонак залежыць ад прадстаўляемага матэрыялу: калі гэта абрад, то ён павінен быць апісаны поўнасцю), інтэрвал – 1,0; тэкставы рэдактар, кегель – 15; шрыфт –Times New Roman) у перыяд з 6 снежня 2021 года да 20 лютага 2022 года на электронную пошту cdo@bar-roo-edu.brest.byаддзел мастацкай творчасці. Для ўдзелу ў конкурсе дасылаецца заяўка (дадатак 3) з наступнымі звесткамі:
- прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку;
- узрост;
- фота аўтара;
- прозвішча, імя, імя па бацьку педагога;
- установа адукацыі;
- адрас установы адукацыі;
- нумары стацыянарнага /мабільнага тэлефонаў;
- адрас электроннай пошты.
*Работы, якія не адпавядаюць дадзеным умовам або паступілі пазней вызначаных тэрмінаў, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца
Удзельнікі конкурсу:
навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Брэсцкай вобласці.
Патрабаванні:
навукова-даследчая работа ўключае ў сябе даследаванне і вывучэнне навучэнцамі фальклорнай спадчыны свайго краю (апісанне самабытных абрадаў, звычаяў, абрадава-святочнага касцюма, традыцыйнага строя, гісторыка-бытавога касцюма, мясцовых абрадава-святочных гульняў, карагодаў, танцаў, песень) харэаграфічнага, музычнага, народна-песеннага і народна-інструментальнага фальклорнага мастацтва, празаічных жанраў, традыцыйных рамёстваў і іншай фальклорнай спадчыны свайго рэгіёна.
Асноўнымі крытэрыямі адзнакі конкурсных работ з’яўляюцца:
- адпаведнасць прадстаўленай конкурснай работы тэме конкурсу;
- змест аўтэнтычнага матэрыялу;
- паэтапнае даследаванне тэмы і выснова;
- фотаздымкі або відэазапісы фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі свайго рэгіёна.
Лепшыя конкурсныя работы будуць надрукаваны ў зборніку “Паводле бабуліных успамінаў”.
Дадатак 7
Праграма конкурсу танцавальных пар,
выканаўцаў фальклорных побытавых танцаў.
Першая ўзроставая група (2 – 4 клас)
- Лявоніха
- Лысы (Карапет)
- Базар
- Падэспан
Другая ўзроставая група (5 – 6 класы)
Застаюцца танцы першай узроставай групы, да іх далучаюцца наступныя танцы:
- Ва саду лі
- Мясцовая полька
- Кракавяк
- Яблычка
Трэцяя ўзроставая група (7 -8 класы)
Застаюцца танцы першай і другой узроставай групы, да іх далучаюцца наступныя танцы:
- Вальс
- Бабачка
- Ойра
- Каробачка
- Мясцовая полька
- Рэчанька (Нарэчанька)
Чацвертая ўзроставая група ( 9 – 11класы)
Застаюцца танцы першай, другой і трэцяй узроставых груп , да іх далучаюцца наступныя танцы:
- Мікіта (Таўкачыкі)
- Какетка
- Каханачка
- Субота
- Мясцовая полька (с прыпеўкамі)